Тысячы студэнтаў пратэставалі ў Лондане супраць падвышэння платы за навучанне. 21.by

Тысячы студэнтаў пратэставалі ў Лондане супраць падвышэння платы за навучанне

10.11.2011 02:00 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тысячы студэнтаў пратэставалі ў Лондане супраць падвышэння платы за навучанне

  • Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY

Тысячы лонданскіх студэнтаў сёння ўзялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць падвышэння платы за навучанне і "прыватызацыі" ўніверсітэтаў, перадае карэспандэнт TUT.BY.

Асноўны гнеў моладзі выклікала рашэнне ўраду дазволіць з наступнага верасня ўніверсітэтам Англіі падвысіць плату за навучанне для брытанскіх студэнтаў да 9 тысяч фунтаў на год. Сёлета верхняя планка гадавой аплаты ў ангельскіх ВНУ складае 3375 фунтаў. Кошты вышэйшай адукацыі для валійскіх студэнтаў у новым навучальным годзе не зменяцца, а вось замежнікам ва Ўэльсе прыйдзецца плаціць да 9 тысяч. У Шатландыі тая самая сума ўсталявана для навучэнцаў з іншых частак краіны.

Праўда, урад абавязаў універсітэты Англіі, якія маюць намер усталяваць максімальную плату ў памеры больш за 6 тысяч фунтаў, увесці дадатковыя стыпендыі, а таксама летнія школы і адукацыйныя праграмы для заахвочвання абітурыентаў з малазабяспечаных сямей.

Студэнтаў аднак апошняя акалічнасць не суцяшае. Па ацэнках карэспандэнта TUT.BY, больш за 5 тысяч чалавек сабраліся сёння апоўдні паблізу Ўніверсітэта Лондана (University of London), адкуль потым скіраваліся ў цэнтр горада (згодна з данымі паліцыі, удзельнікаў было 2 тысячы). Планавалася, што студэнты далучацца да стыхійнага мітынга сацыялістаў і прыхільнікаў нью-ёркскага руху Occupy Wall Street, якія некалькі тыдняў назад разбілі намётавы лагер наўпрост ля старажытных муроў сабору Святога Паўла. 

Мітынгоўцы трымалі ў руках плакаты і расцяжкі, скіраваныя супраць падвышэння аплаты на навучанне, скарачэння бюджэтнага фінансавання адукацыі і эканамічнай палітыкі кансерватараў, дружна скандавалі антыкапіталістычныя лозунгі.

Напярэдадні акцыі Скотленд-Ярд папярэдзіў арганізатараў мітынга, што ў выпадку супрацьпраўных дзеянняў супраць дэманстрантаў будуць выкарыстаны спецсродкі, у прыватнасці гумовыя кулі. Было заяўлена, што ахоўваць парадак падчас мітынгу будуць 4 тысячы палісмэнаў. Як адзначае мясцовая прэса, такім чынам праваахоўнікі вырашылі засцерагчыся, каб не паўтарыць памылкі, вынікам якіх сталі жнівеньскія пагромы ў брытанскай сталіцы, а таксама закалоты падчас леташняга студэнцкага пратэсту.

Нагадаем, роўна год назад у масавай дэманстрацыі ў цэнтры Лондану супраць змяншэння фінансавання ВНУ і падвышэння платы за навучанне ўдзельнічалі да 50 тысяч чалавек. Прычым, да студэнтаў з розных гарадоў Вялікабрытаніі далучылася нямала выкладчыкаў і супрацоўнікаў адміністрацый універсітэтаў і каледжаў. Тады ўсё скончылася закалотамі. Радыкальныя актывісты падпалілі некалькі будынкаў ды ўчынілі пагром ля штаб-кватэры Кансерватыўнай партыі.

І сапраўды, па словах лонданцаў, ніколі дагэтуль на вуліцах сталіцы не было столькі палісмэнаў. Яны жорстка, але тактоўна кантралявалі рух натоўпу, не пусціўшы пратэстоўцаў да сабору Святога Паўла і Лонданскай біржы.

Як паведамляе BBC са спасылкай на лонданскую паліцыю, падчас акцыі былі арыштаваныя 24 чалавекі. Частка з іх спрабавала разбіць намёты на Трафальгарскай плошчы. Яшчэ некалькі агрэсіўна настроеных удзельнікаў пратэсту на вачох карэспандэнта TUT.BY спрабавалі справакаваць масавую бойку, але былі хутка ізаляваныя паліцыяй.

Як і год назад, дэманстрацыя была арганізавана праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. 

Агульнанацыянальная акцыя супраць падвышэння коштаў на навучанне запланавана на 23 лістапада. Арганізатары заклікаюць студэнтаў зладзіць лакальныя акцыі ў каледжах і ва ўніверсітэтах па ўсёй краіне.

Фота: аўтар 




























 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тысячы лонданскіх студэнтаў сёння ўзялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць падвышэння платы за навучанне і "прыватызацыі" ўніверсітэтаў, перадае карэспандэнт TUT.BY....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика