21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свая энергiя

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Сёння адкрываецца пасля рэканструкцыi трэцi энергаблок Бярозаўскай ДРЭС

Першая ў Беларусi блочная цеплавая электрастанцыя Бярозаўская ДРЭС была пабудавана ў 60-х гадах мiнулага стагоддзя. Прадпрыемства стала энергетычнай базай для развiцця прамысловасцi i сельскай гаспадаркi заходнiх абласцей рэспублiкi. За ўвесь час Бярозаўская ДРЭС выпрацавала 174 мiльярды кВт/г электраэнергii. Гэтага хапiла б на ўсе энергетычныя патрэбы Беларусi больш чым на пяць гадоў.

Але з сярэдзiны 90-х гадоў вытворчасць энергii на электрастанцыi рэзка скарацiлася з-за яе неканкурэнтаздольнасцi. Iншыя аналагiчныя прадпрыемствы Беларусi i замежжа выпускалi прадукцыю з меншым сабекоштам. Патрэбна была карэнная рэканструкцыя. У маi 2000 года падчас рабочай паездкi на Бярозаўскую ДРЭС Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнкi канцэрну «Белэнерга», Брэсцкаму аблвыканкаму, Мiнiстэрству эканомiкi было даручана распрацаваць план мадэрнiзацыi электрастанцыi.

Рэканструкцыя энергаблокаў — гэта унiкальны праект. Робiцца надбудова на iснуючую парасiлавую ўстаноўку дзвюх газавых турбiн, па 25 мВт кожная. Пры гэтым за кошт газавых турбiн павышаецца магутнасць энергаблока, а таксама яго эканамiчнасць. Уся работа па рэканструкцыi была выканана працаўнiкамi праектных, будаўнiча-мантажных i наладачных арганiзацый канцэрна «Белэнерга». Газавыя турбiны паставiў украiнскi завод «Зоря-Машпроект». Мадэрнiзацыя Бярозаўскай ДРЭС стала знакавай падзеяй у энергетыцы рэспублiкi. За яе рэалiзацыяй сачылi не толькi энергетыкi, але i грамадскасць.

Зараз заканчваецца пяты год з пачатку рэалiзацыi маштабнага праекта. Першым быў уведзены ў строй чацвёрты энергаблок станцыi. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 31 снежня 2003 года з удзелам кiраўнiка дзяржавы. Сёння адкрываецца другi па лiку энергаблок №3. На чарзе — пяты i шосты энергаблокi.

Як сказаў генеральны дырэктар РУП «Брэстэнерга» Уладзiмiр Шышко, пастаўленая перад «Брэстэнерга» i канцэрнам «Белэнерга» задача выканана. Пры мадэрнiзацыi выкарыстоўвалiся найноўшыя тэхналогii, аналагаў якiм пакуль у краiнах СНД няма. На паўтара месяца раней запланаванага тэрмiну завершаны другi этап рэканструкцыi электрастанцыi. Кошт праекта склаў 80 мiльёнаў долараў. Сёння «Брэст-энерга» поўнасцю забяспечвае патрэбы вобласцi ў энергарэсурсах, а лiшкi пастаўляе iншым абласцям i прадае за мяжу.

Мадэрнiзацыя дала магчымасць значна паменшыць сабекошт электраэнергii дзякуючы памяншэнню ўдзельнага расходу палiва. Так што зараз Бярозаўская ДРЭС выпрацоўвае канкурэнтаздольны энергетычны прадукт, запатрабаваны не толькi на ўнутраным рынку, але i на рынку Заходняй Еўропы.

Магутнасць кожнага з мадэрнiзаваных энергаблокаў павялiчылася больш чым на 35 працэнтаў. З Бярозаўскай ДРЭС звязаны планы супрацоўнiцтва беларускiх энергетыкаў i РАТ АЭС Расii па рэзерваваннi магутнасцяў для Калiнiнградскай вобласцi. Згодна з заключанымi дагаворамi, у выпадку збояў у энергасiстэме Калiнiнграда, адзiн з энергаблокаў Бярозаўскай электрастанцыi за 12 гадзiн зможа выйсцi на максiмальную магутнасць, i энергiя будзе пададзена ў гэты расiйскi рэгiён.

Бярозаўская ДРЭС знаходзiцца ў невялiкiм гарадку Белаазёрску Бярозаўскага раёна. Гэта асноўнае прадпрыемства горада, крынiца рабочых месцаў i сацыяльнай стабiльнасцi гараджан. Так што сённяшняе ўрачыстае мерапрыемства — свята для ўсiх белаазёрцаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адкрываецца пасля рэканструкцыi трэцi энергаблок Бярозаўскай ДРЭС
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика