21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржаўнымi ўзнагародамi адзначаны работнiкi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё Беларусi

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перадвыбарная праграма кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi




Дарагiя суайчыннiкi!

Прэзiдэнцкiя выбары маюць асаблiвае значэнне. Гэта лёсавызначальны выбар шляху развiцця краiны, ад якога залежыць дабрабыт кожнай сям’i, кожнага чалавека.

Рэспублiка Беларусь — маладая дзяржава. Але ў нас ужо ёсць бясцэнны вопыт кансалiдацыi грамадства як па пераадоленню крызiсу, так i для паспяховага выканання напружаных праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця.

Усе гэтыя гады мы працавалi разам, каб умацаваць незалежнасць i суверэнiтэт роднай Беларусi.

У нас няма значных прыродных рэсурсаў. Людзi — вось галоўная крынiца нашага багацця. I сваю асноўную задачу бачу, у першую чаргу, у забеспячэннi ў краiне высокай якасцi жыцця.

З ЧАГО МЫ ПАЧЫНАЛI. Успомнiце пачатак 90-х — паралiч вытворчасцi, татальны дэфiцыт тавараў у магазiнах, разброд i разгубленасць у грамадстве. Сярэдняя заработная плата ў 1994 годзе складала каля 20 долараў, пенсiя 7 долараў. Iнфляцыя — больш як 2300 працэнтаў за год! Краiна проста развальвалася знутры.

БЕЛАРУСЬ СЁННЯ — краiна, у якой хочацца жыць, працаваць i гадаваць дзяцей. За мiнулыя 10 гадоў нам удалося падвоiць валавы ўнутраны прадукт. Поўнасцю вырашыць харчовую праблему. Павялiчыць iнвестыцыi i выпуск прамысловай прадукцыi ў 2,5 раза, а аб’ём знешняга гандлю — амаль у 3 разы. Марка «Зроблена ў Беларусi» стала вядомая ва ўсiх кутках планеты.

Але важныя не самi па сабе эканамiчныя паказчыкi. Галоўнае, што эканомiка працуе на кожнага жыхара рэспублiкi. Робiцца ўсё, што ў нашых сiлах, каб грамадзяне краiны адчувалi сябе сацыяльна абароненымi. Мы выканалi сваё абяцанне аб павелiчэннi заработнай платы i пенсii. У нас выплачваецца 10 вiдаў дапамог. Доля расходаў на сацыяльныя патрэбы насельнiцтва перавышае 60 працэнтаў дзяржаўнага бюджэту.

Па колькасцi пабудаваных кватэр на тысячу чалавек насельнiцтва мы апярэдзiлi ўсе краiны СНД i Балтыi.

Прыродным газам забяспечаны самыя аддаленыя рэгiёны рэспублiкi. Столькi не было пабудавана ў Беларусi за ўсе савецкiя гады!

Паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту адбiлася лiтаральна на ўсiм — змянiўся наш быт, вырасла культура, атрымалi развiццё мастацтва, спорт, навука. Паглядзiце, як змянiлiся беларускiя гарады i вёскi.

Захаваны стабiльнасць i згода ў беларускiм грамадстве.

Зразумела, не ўсе праблемы яшчэ вырашаны.

Але мы зрабiлi галоўнае — стварылi незалежную беларускую дзяржаву, якая дынамiчна развiваецца. Тую аснову, якая дае магчымасць ажыццявiць пераход краiны ДА НОВАЙ ЯКАСЦI ЖЫЦЦЯ.

Асноўная задача на блiжэйшыя пяць гадоў — давесцi якасць жыцця нашых грамадзян да ўзроўню, параўнальнага з заходнееўрапейскiм. Прычым мы разумеем якасць жыцця не толькi як узровень зарплаты, але i як даступныя жыллё, адукацыя, медыцынская дапамога, гарантаваныя рабочыя месцы, экалогiя i многае iншае.

НОВАЯ ЯКАСЦЬ ЖЫЦЦЯ — ГЭТА АЗНАЧАЕ:

УЛАДА — ДЛЯ НАРОДА

Мы даб’ёмся таго, каб чалавек перад дзяржаўнымi службамi перастаў адчуваць сябе прасiцелем. Для гэтага будзе прадоўжана работа па дэбюракратызацыi, спрашчэнню парадку ажыццяўлення i змяншэнню кошту ўсiх адмiнiстрацыйных працэдур, за якiмi грамадзяне звяртаюцца ў арганiзацыi (атрыманне зямельных участкаў, даведак, дазволаў i г.д.). Ва ўсiх iнстанцыях будзе ўкаранёны прынцып «аднаго акна».

Першарадная задача — канчаткова выкаранiць валакiту, няўважлiвыя адносiны i фармалiзм пры разглядзе надзённых праблем людзей.

Мы па-ранейшаму не адступiмся ад палiтыкi рашучай барацьбы з карупцыяй — гэтай iржой, здольнай раз’есцi любую дзяржаву.

На якасна новы ўзровень узнiмем медыцынскае абслугоўванне шляхам аснашчэння бальнiц i палiклiнiк сучасным абсталяваннем, укаранення перадавых тэхналогiй i будаўнiцтва спецыялiзаваных медыцынскiх цэнтраў. Але пры гэтым захаваем медыцынскую дапамогу бясплатнай i даступнай.

Мы зробiм жыццё ў сельскай мясцовасцi не менш камфортным, чым у гарадах. Менавiта на гэта нацэлена комплексная Праграма адраджэння i развiцця вёскi, рэалiзацыю якой мы пачалi.

БЕЛАРУСАЎ ПАВІННА СТАНАВІЦЦА БОЛЬШ

Трэба стварыць такiя сацыяльна-эканамiчныя ўмовы, каб у кожнай сям’i было не менш як двое-трое дзяцей. Для гэтага будуць значна павышаны грашовыя дапамогi па догляду дзiцяцi. Забяспечаны гарантыi захавання за мацi рабочых месц i поўны ахоп дзяцей дашкольнымi ўстановамi. Перааснашчана на самым сучасным узроўнi iндустрыя дзiцячага харчавання i дзiцячага адзення.

Але галоўнае пытанне — жыллё. Яно павiнна быць даступным. Да 2010 года забяспечанасць iм складзе не менш як 25 квадратных метраў на чалавека. Ужо на працягу блiжэйшых двух гадоў будзе спынена самавольства ў цэнаўтварэннi на жыллё. Яго кошт павiнен быць знiжаны ў два разы, спрошчаны ўмовы крэдытавання. Наш арыенцiр: кожнай маладой сям’i — кватэру не пазней як праз 3 гады пасля ўступлення ў шлюб. А шматдзетным сем’ям дзяржава яе аплацiць: пры наяўнасцi пяцi дзяцей — 100 працэнтаў, чатырох — 50 працэнтаў, траiх — 30 працэнтаў.

IНАВАЦЫЙНАЕ РАЗВIЦЦЁ ЭКАНОМIКI

Павышэнне дабрабыту людзей патрабуе надання новай якасцi развiццю эканомiкi — выкарыстанне высокаэфектыўных энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй, апераджальнае развiццё навукаёмiстых галiн, высокатэхналагiчных, iмпартазамяшчальных i экспартаарыентаваных вытворчасцей.

Да 2010 года аб’ём iнвестыцый у асноўны капiтал плануецца павялiчыць у 1,7 раза, фiнансаванне навуковых даследаванняў i распрацовак — у 3 разы.

Мы вывелi на сусветны ўзровень сотнi буйных вытворчасцей. Цяпер першарадная задача — дайсцi да кожнага прадпрыемства нашай краiны, незалежна ад галiны, сферы i колькасцi працуючых. Правесцi iх мадэрнiзацыю, зрабiць прадукцыю канкурэнтаздольнай, палепшыць матэрыяльнае становiшча работнiкаў. Гэта асноўны шлях забеспячэння сацыяльна-эканамiчнага развiцця перш за ўсё малых гарадоў i пасёлкаў.

У вынiку рэалiзацыi намечаных планаў мы павiнны за пяцiгоддзе атрымаць рост унутранага валавога прадукту ў паўтара раза, прадукцыi прамысловасцi — на 50 працэнтаў, сельскай гаспадаркi — на 40, аб’ёму рэалiзацыi паслуг насельнiцтву — на 60 працэнтаў, зарплаты, пенсiй, стыпендый i дапамог — не менш як у два разы. Знiзiць iнфляцыю да ўзроўню не больш як 5 працэнтаў у год.

ПРЫЯРЫТЭТ ДЗЕЛАВОЙ IНIЦЫЯТЫВЕ

Нам неабходна ўдасканальваць формы i механiзмы кiравання эканомiкай. Мы будзем зрушваць акцэнты: з адмiнiстрацыйных метадаў кантролю — на эканамiчныя меры рэгулявання i дапамогi з боку дзяржавы суб’ектам гаспадарання ўсiх форм уласнасцi.

Будуць выпрацаваны стабiльныя i доўгатэрмiновыя правiлы прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя ствараюць гарантыi паслядоўнага паляпшэння ўмоў яе ажыццяўлення. Увядзём паведамляльны прынцып рэгiстрацыi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых суб’ектаў гаспадарання.

Дзяржава будзе стымуляваць развiццё прыватнай уласнасцi, асаблiва ў вытворчых галiнах i сферы паслуг.

Наша падатковая сiстэма павiнна стаць больш простай, зручнай i празрыстай. Трэба будзе ўдасканалiць заканадаўства, зменшыць падатковую нагрузку, скарацiць колькасць падаткаў. Яны не павiнны «губiць» iнiцыятыву тых, хто ўмее i хоча зарабляць.

Мы выступаем за партнёрскiя адносiны дзяржавы i бiзнесу.

СТАЎКА НА МАЛАДЫХ

Сёння Беларусi, як нiколi, неабходны iнiцыятыва, энергiя i мэтанакiраванасць, гэта значыць, тыя якасцi, якiя мае сучасная моладзь. Менавiта яны, памножаныя на магчымасцi найноўшых тэхналогiй, забяспечаць дынамiчнае развiццё нашай краiны.

Маладым людзям трэба даць высакаякасную адукацыю i добра аплатную работу.

Дзяржава будзе ствараць усе ўмовы для таго, каб кожны малады чалавек меў магчымасць рэалiзаваць свае здольнасцi ва ўласнай краiне, дзе яго талент будзе прымяняцца з максiмальнай аддачай для яго самога i для ўсяго грамадства.

БЕЛАРУСЬ — АДКРЫТАЯ КРАIНА

Мы прадоўжым праводзiць мiралюбную шматвектарную знешнюю палiтыку, умацоўваць добрасуседскiя адносiны з усiмi. Беларусь нiколi нiкому не пагражала. Але сваю незалежнасць, нацыянальныя iнтарэсы мы будзем адстойваць усiмi цывiлiзаванымi сродкамi.

Далейшае будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы з’яўляецца стратэгiчнай задачай, а брацкая Расiя — важнейшым нашым партнёрам. Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага эканамiчнага супрацоўнiцтва з любымi дзяржавамi свету. Мы гатовы да раўнапраўнага палiтычнага дыялога з усiмi краiнамi, у тым лiку з ЗША i Еўрасаюзам. Пацвярджаем яшчэ раз гэту прынцыповую i сумленную пазiцыю.

Дарагiя сябры!

Сёння краiна знаходзiцца на ўздыме. I першарадная задача заключаецца ў тым, каб прадоўжыць упэўненае ўзыходжанне, не скацiцца ў прорву эканамiчных i сацыяльна-палiтычных узрушэнняў. Нам трэба зрабiць нашу дзяржаву зручнай i камфортнай для жыцця нашых людзей. Дзяржавай для народа.

У нас ёсць будучае. I нам яго ствараць.

Я прапаную вам сваё служэнне. Вам вырашаць.

Аляксандр Лукашэнка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 сакавiка падпiсаў указ № 136 аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш знач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика