Вялікі канцэрт N.R.M.. 21.by

Вялікі канцэрт N.R.M.

19.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гурт N.R.M. адсвяткаваў дзень народзінаў акустычным канцэртам у КЗ «Мінск», раздаючы гледачам калядныя падарункі і ўзгадваючы розныя перыяды музычнага праекта.

Падчас канцэрта гучалі песні розных часоў і нават розных музычных праектаў: гурта «Мроя», а таксама з дыскаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»… 

– Відаць, для многіх гэта была прэм’ера песні! – зазначыў Лявон Вольскі, праспяваўшы «Зямлю» -- песню «Мроі».

– Вы не думайце, што ўсё будзе так нудна, – падбадзёрыў залю Лявон Вольскі пасля першых лірычных песень. – Будуць яшчэ розыгрышы, падарункі!

І чаканні заінтрыгаваных прыхільнікаў лідэр N.R.M. не падмануў. Вольскі паказваў калегам раздрукаваны план залі, тыя наўздагад асадкай ставілі там кропку і «траплялі» на нечыя месца, уладальнікі якіх атрымлівалі ад музыкаў перадкалядныя падарункі. 

Яшчэ адзін святочны канцэрт, толькі ўжо электрычны, «NRM» зграе 10 лютага ў клубе «Рэактар».

– Прыходзьце! – запрашаў прыхільнікаў Лявон са сцэны КЗ «Мінск». – Месца хопіць усім!

Квіткі ўжо ў продажы (толькі танцпол).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт N.R.M. адсвяткаваў дзень народзінаў акустычным канцэртам у КЗ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика