Прайшоў першы выязны “Дах"
24.06.2013
—
Новости Культуры
|
Два ўраджэнцы Баранавіч Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін сталі арганізатарамі фестывалю эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу», які адбыўся ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» 15 чэрвеня.
«Ужо другі раз я прымаю ўдзел у мерапрыемствах пад эгідай «ДАХу», і гэты фэст, які сабраў больш за 200 удзельнікаў, пакінуў добрыя ўражанні. Я адчуў сябе на скрыжаванні розных часоў. Я бачыў, як на людзей уздзей-нічае мастацтва, хай не ўсім зразумелае, хай не заўсёды зграбнае, але прыцягальнае сваёй непасрэднасцю», – расказаў «IP» адзін з удзельнікаў фэсту баранавіцкі выканаўца Дзіма Ску. Фэст «ДАХ» нарадзіўся як спалучэнне мастацкай выставы і насычанай культурніцкай праграмы: музыкі, перформанса, кіно, літаратуры і іншых відаў мастацтва. Арганізавалі «Рэха ДАХу» Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін, якія родам з Баранавіч. «Упершыню «ДАХ» прайшоў хутчэй як першая буйная выстава беларускага мастацтва ў 2001 годзе ў Берліне. Заснавальнікамі былі беларускія мастакі Алесь Тарановіч і Ігар Ермакоў. А з 2003 года мы з Алесем Родзіным цалкам перанялі пракуратарства», – кажа Зміцер Юркевіч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два ўраджэнцы Баранавіч Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін сталі арганізатарамі фестывалю эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу», які адбыўся ў музеі-сядзібе...
|
|