Валожыншчына ў дэмаграфiчным аспекце. 21.by

Валожыншчына ў дэмаграфiчным аспекце

18.09.2015 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Па стане на 1 студзеня бягучага года ў раёне пражывалі 34061 чалавек, з іх 14729 гарадскога і 19332 сельскага насельніцтва. Удзельная вага сельскага насельніцтва з’яўляецца адной з самых высокіх у вобласці і складае 56,7% (вобласць – 43,2%). Грамадзян працаздольнага ўзросту налічваецца 17558 (51,5%), старэй працаздольнага – 10885 (32%), дзяцей – 5598 (16,5%).

Рэалізацыя раённых мерапрыемстваў па выкананні Праграмы дэмаграфічнай бяспекі дазволіла стабілізаваць дэмаграфічную сітуацыю ў раёне. Агульны каэфіцыент грамадзян, якія нарадзіліся, на 1000 насельніцтва вырас з 11,0 праміле ў 2011 годзе да 12,9 праміле ў 2014-ым. Агульны каэфіцыент грамадзян, якія нарадзіліся, на 1000 насельніцтва за першае паўгоддзе 2015 года склаў 10,9 праміле (аналагічны перыяд 2014 года – 13,8), вобласць – 13%.

Самы высокі каэфіцыент нараджальнасці ў Валожыне (12,58), а таксама ў Валожынскім (8,42) сельсавеце, самы нізкі – у Гародзькаўскім (5,24) і Івянецкім (5,5).

Адбываецца рост шматдзетных сем’яў, павялічваецца колькасць дзяцей у сем’ях. На Валожыншчыне пражывае 431 шматдзетная сям’я, у якіх выхоўваюцца 1446 непаўналетніх дзяцей. 79 шматдзетных маці маюць дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці, з іх 5 узнагароджаны сёлета.

За першае паўгоддзе сёлета ў раёне зарэгістраваны 98 шлюбаў і 37 разводаў, за аналагічны перыяд 2014 года было 95 шлюбаў і 35 разводаў.

Назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці загінуўшых ад знешніх прычын, адбыўся рост смяротнасці ад суіцыдаў на 3 выпадкі (за шэсць месяцаў 2015 года – 7).

За студзень-чэрвень на вулічна-дарожнай сетцы адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 3 чалавекі загінулі, 13 атрымалі раненні, 6 ДТЗ адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў.

Супрацоўнікі РАУС праводзяць прафілактычную работу сярод насельніцтва па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў. У першым паўгоддзі прайшлі 834 выступленні ў працоўных калектывах, ва ўстановах адукацыі.

За 6 месяцаў у раёне зарэгістравана 17 пажараў, у агні загінулі 2 чалавекі (за аналагічны перыяд 2014 года адбылося 28 пажараў, загінулі 5 чалавек). Да пажараў найчасцей прыводзіць неасцярожнае абыходжанне з агнём – 6 выпадкаў, парушэнне правіл эксплуатацыі печаў – 1, парушэнне эксплуатацыі электраправодкі – 5, падпалы – 1 і іншыя прычыны. З агульнай колькасці пажараў асноўная колькасць адбываецца ў жылым сектары. Найбольш пажараў зарэгістравана на тэрыторыі Ракаўскага і Пяршайскага сельсаветаў.

Для стабілізацыі становішча з пажарамі работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях асноўны ўпор робяць на прафілактыку. За 6 месяцаў імі абследаваны 3802 жылыя дамы, праінструктаваны і навучаны мерам пажарнай бяспекі 6727 чалавек. За выяўленыя парушэнні норм і правіл пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 213 домаўладальнікаў.

Мабільнымі групамі па праверцы выканання заканадаўства аб ахове працы наведана 76 прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, выяўлена 527 парушэнняў заканадаўства. У першым паўгоддзі адбыліся 3 тэматычныя семінары, 2 раённыя Дні аховы працы.

Працягвае змяншацца смяротнасць насельніцтва. За шэсць месяцаў сёлета памерлі 334 чалавекі, што на 20 менш, чым за аналагічны перыяд летась.

Застаецца высокай удзельная вага памёршых у працаздольным узросце – 16,46%. Мужчыны паміраюць у 4 разы часцей за жанчын. Рост агульнай смяротнасці назіраецца ў Пяршайскім, Вішнеўскім, Ракаўскім сельсаветах.

Асноўнымі прычынамі смяротнасці па-ранейшаму застаюцца хваробы кровазвароту – 48,5% ад агульнага ліку памёршых, ці 162 выпадкі, старасць – 26%, ці 87 выпадкаў (вобласць 14,9%), новаўтварэнні – 12%, ці 40 выпадкаў, а таксама знешнія прычыны – 4,8%.

Са сродкаў мясцовага бюджэту на ахову здароўя выдзелена 33,3 мільёна рублёў. У першым паўгоддзі частка сродкаў была накіравана на забеспячэнне лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння дзяцей і цяжарных жанчын, на ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па прафілактыцы, для дыягностыкі і лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі і інш.

Пётр БІБІК,

намеснік старшыні райвыканкама

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Па стане на 1 студзеня бягучага года ў раёне пражывалі 34061 чалавек, з іх 14729 гарадскога і 19332 сельскага насельніцтва. Удзельная вага сельскага насельніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика