Пасля Дня Волі зорка Свабоднага тэатра трапіла ў бальніцу, меркавана, пералом косткі чэрапа. 21.by

Пасля Дня Волі зорка Свабоднага тэатра трапіла ў бальніцу, меркавана, пералом косткі чэрапа

27.03.2017 16:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зорка Свабоднага тэатра Яна Русакевіч знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі. Падчас акцыі 25 сакавіка дзяўчына атрымала дубінкай па галаве, мяркуецца, што ў яе пералом косткі чэрапа.


Яна Русакевіч. Фота: BroadwayWorld.com

«Я спазнілася на акцыю і прыехала не туды, дзе дамаўляліся з сябрамі. Пакуль чакала, здымала ўсё на тэлефон. Пасля з двух бакоў падбеглі амапаўцы, якія пачалі хапаць людзей. Мяне схапілі і пацягнулі ў аўтазак», — распавяла актрыса журналістам «Нашай Нівы».

Я ім сказала, што я не хачу, каб яны мяне цягнулі, і працягвала здымаць на відэа. Пасля я нават не зразумела, што мяне ўдарылі. Далей памятаю, што падышлі сябры і журналісты тэлеканала "Дождь". Яны паднялі мяне, я іх абняла, і пайшлі ў бок філармоніі. Калі мы дайшлі, мне патэлефанавалі сябры і паведамілі, што некаторых з іх ужо забралі. Я адправілася ў Галерэю "Ў", дзе мяне чакалі знаёмыя».

У галерэі дзяўчыне стала блага, і яна адправілася на таксі дадому. Па дарозе Яну званітавала, і яна згубіла прытомнасць. Разбудзіў дзяўчыну кіроўца па прыездзе дамоў.

Дома Яне стала горш, і яна выклікала хуткую дапамогу. Дзяўчыну шпіталізавалі, і пасля тамаграфіі здымак паказаў магчымую расколіну косткі чэрапа. Дактары вырашылі зрабіць паўторны здымак для пацверджання дыягназу.

«Спачатку яны хацелі адразу везці мяне на аперацыю. На тамаграфіі ёсць нейкая паласа, але магчыма гэта нейкі шум. Сёння доктар прыйшоў да мяне і сказаў, каб я адпачывала, а мне будуць калоць лекі», — кажа Яна.

У бальніцу хуткай дапамогі прыехала міліцыя, якая пачала фіксаваць пабоі. Са словаў Яны, па факце збіцця была заведзена крымінальная справа.

На дадзены момант у дзяўчыны страсенне галаўнога мозгу, праводзіцца лячэнне. Яна будзе знаходзіцца ў бальніцы да высвятлення канчатковага дыягназу і далейшага лячэння.

Яна Русакевіч скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Пэўны час грала ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы, зараз з’яўляецца актрысай Свабоднага тэатра. Яна Русакевіч выканала галоўную ролю ў спектаклі «Дежевью», апошняй прэм’еры Свабоднага тэатра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актрыса Свабоднага тэатра Яна Русакевіч знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі. Падчас акцыі 25 сакавіка дзяўчына атрымала дубінкай па галаве, мяркуецца, што ў яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика