Да дня народзінаў Быкава выйшаў першы беларускі графічны раман. 21.by

Да дня народзінаў Быкава выйшаў першы беларускі графічны раман

19.06.2017 11:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да дня народзінаў Васіля Быкава Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў яго твор у жанры графічнага рамана. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор», паведаміла прэс-служба СБП.


Фота: lit-bel.org

Гаворка пра апавяданне Быкава «Сваякі». У ім расказваецца, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўпрыцям адпраўляе дваіх сыноў на смерць. Жорсткі твор Васіля Быкава аформлены мастаком Янам Жвірблем гэтак жа бязлітасна востра. Экспрэсіўныя, натуралістычныя і поўныя трагізму малюнкі мастака нагадваюць, што гэта зусім не просценькі комікс для дашкольнікаў, а паўнавартасны графічны раман.


Фота: lit-bel.org

Жанр графічнага раману даўно стаў папулярным у Еўропе і ЗША. Графічныя раманы ілюструюць сур’ёзныя літаратурныя творы і ў адрозненне ад коміксаў маюць павялічаны аб’ём і найчасцей выдаюцца ў палепшаным, багатым афармленні. Выходзяць і аўтарскія графічныя раманы, якія разглядаюцца як паўнавартасныя літаратурныя творы. Так, у 1992 годзе графічны раман Арта Шпігельмана «Маўс» пра халакост атрымаў найпрэстыжнейшую Пулітцараўскую прэмію.

У Беларусі коміксы так і не займелі трывалай нішы. Хаця на пачатку 1990-х, калі ў такім фармаце выдаваліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Дзе жывуць бурсонікі», на гэтыя кніжкі быў шалёны попыт.


Фота: lit-bel.org

Зусім нядорага кнігу можна купіць у наступных кнігарнях Мінска: «Акадэмкніга», «Цэнтральная», «Светач», «Веды», «Кнігарня пісьменніка», «Логвінаў», «Кнігі і кніжачкі», а таксама ў саім выдавецтве «Кнігазбор» (без гандлёвай надбаўкі).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да дня народзінаў Васіля Быкава Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў яго твор у жанры графічнага рамана, паведаміла прэс-служба СБП.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика