Да дня народзінаў Быкава выйшаў першы беларускі графічны раман
19.06.2017 11:38
—
Новости Культуры
|
Да дня народзінаў Васіля Быкава Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў яго твор у жанры графічнага рамана. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор», Гаворка пра апавяданне Быкава «Сваякі». У ім расказваецца, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўпрыцям адпраўляе дваіх сыноў на смерць. Жорсткі твор Васіля Быкава аформлены мастаком Янам Жвірблем гэтак жа бязлітасна востра. Экспрэсіўныя, натуралістычныя і поўныя трагізму малюнкі мастака нагадваюць, што гэта зусім не просценькі комікс для дашкольнікаў, а паўнавартасны графічны раман. Жанр графічнага раману даўно стаў папулярным у Еўропе і ЗША. Графічныя раманы ілюструюць сур’ёзныя літаратурныя творы і ў адрозненне ад коміксаў маюць павялічаны аб’ём і найчасцей выдаюцца ў палепшаным, багатым афармленні. Выходзяць і аўтарскія графічныя раманы, якія разглядаюцца як паўнавартасныя літаратурныя творы. Так, у 1992 годзе графічны раман Арта Шпігельмана «Маўс» пра халакост атрымаў найпрэстыжнейшую Пулітцараўскую прэмію. У Беларусі коміксы так і не займелі трывалай нішы. Хаця на пачатку 1990-х, калі ў такім фармаце выдаваліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Дзе жывуць бурсонікі», на гэтыя кніжкі быў шалёны попыт. Зусім нядорага кнігу можна купіць у наступных кнігарнях Мінска: «Акадэмкніга», «Цэнтральная», «Светач», «Веды», «Кнігарня пісьменніка», «Логвінаў», «Кнігі і кніжачкі», а таксама ў саім выдавецтве «Кнігазбор» (без гандлёвай надбаўкі). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да дня народзінаў Васіля Быкава Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў яго твор у жанры графічнага рамана, паведаміла прэс-служба СБП. |
|