Работа знаходзіць тых, хто яе шукае. 21.by

Работа знаходзіць тых, хто яе шукае

12.12.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Працаўладкаванне незанятага насельніцтва застаецца адной з важнейшых задач сацыяльна-эканамічнай галіны раёна. Згодна з заданнем, на Валожыншчыне ў гэтым годзе павінны быць створаны 70 працоўных месцаў.

Сёлета двое грамадзян з ліку беспрацоўных скарысталіся магчымасцю і набылі статус індывідуальнага прадпрымальніка. Для раскруткі бізнесу ім выдзелены субсідыі ў памеры да 3-х тысяч рублёў. Сваю справу людзі адкрываюць па закліку душы і згодна з патрабаваннямі рынку. Так, у адной заяўцы ўказана, што чалавек зоймецца вырабам прадметаў інтэр’еру і посуду з дрэва, у другой  выказана жаданне паспытаць свае сілы ў сферы грамадскага харчавання.

34 працоўныя месцы ў раёне створаны за кошт узнікнення новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Найбольш перспектыў, як паказвае практыка, нашы жыхары бачаць для сябе ў дрэваперапрацоўцы і сельскай гаспадарцы. У хуткім часе ў нас з’явіцца магчымасць ацаніць навінкі індывідуальных прадпрымальнікаў: зборныя драўляныя канструкцыі, выгадаваную ў сажалках прэснаводную рыбу, лекавыя расліны, вырашчаныя культурным спосабам, прадукцыю жывёлагадоўлі і раслінаводства з фермерскіх гаспадарак.

Як паведамілі спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама, у апошнія тыдні года паток тых, хто жадае зарэгістравацца ў якасці юрыдычнай асобы, актывізаваўся. З увядзеннем у эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу рынак працы ў раёне павялічыцца яшчэ на 60 новых вакансій. Такім чынам даведзены план па стварэнні 70 новых працоўных месцаў у раёне будзе нават перавыкананы.

Алена ЗБІРЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаўладкаванне незанятага насельніцтва застаецца адной з важнейшых задач сацыяльна-эканамічнай галіны раёна. Згодна з заданнем, на Валожыншчыне ў гэтым годзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика