Добрая справа, не даведзеная да канца: жыхары аграгарадка Славені пакутуюць ад праблемы з кладкаю. 21.by

Добрая справа, не даведзеная да канца: жыхары аграгарадка Славені пакутуюць ад праблемы з кладкаю

17.01.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У пачатку каляндарнай зімы, калі прыціснулі першыя і нядоўгія маразы, пажылая жыхарка аграгарадка Славені, ідучы ў краму, паслізнулася на бетоннай кладцы праз рачулку Пліса (на здымку) і звалілася ў ледзяную ваду. На шчасце, побач аказаліся людзі, якія выратавалі яе. А маглі б і не аказацца.

Ад праблемы з кладкаю славенцы пакутуюць даўно. Напрыклад, каб дайсці да школы, не пераходзячы рэчку ў гэтым месцы, дзецям давялося б рухацца па шашы Р19, тым самым рызыкуючы трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне. Калі ж ісці па кладцы, то зімою можна паслізнуцца, паколькі яна вузкая і без парэнчаў. Цяжкасці ўзнікаюць і ў пажылых людзей: выбіраючы маршрут праз кладку, яны могуць, як вышэйзгаданая грамадзянка, апынуцца ў вадзе, а павялічваць працягласць шляху, ідучы па шашы, ім і цяжка, і таксама некамфортна, аўтамабільная дарога — зона павышанай небяспекі.

Старшыня Слаўнаўскага сельвыканкама Снапкова В. І., калі мы гутарылі з ёй у хуткім часе пасля здарэння, патлумачыла:

— Кладка нідзе не лічыцца на балансе, яе ў свой час зманціравалі самі людзі, па ўласным жаданні, і па дакументах яна нідзе не значыцца, з-за чаго мы не маем магчымасці правесці тут нейкія работы, бо па законе не можам пусціць сродкі “ў нікуды”. Паспрабую пагутарыць з прадпрымальнікамі, можа быць, хтосьці пойдзе нам насустрач і пагодзіцца пасадзейнічаць у вырашэнні праблемы.

Праз месяц пасля той гутаркі зноў пачаліся маразы і мясцовыя жыхары ў чарговы раз забілі трывогу: кладка якою была, такою і застаецца, хутка яна абледзянее, і зноў пачнецца кашмар для ўсіх, ад старых да малых.

Калі глядзіш на сітуацыю збоку, з пазіцыі незацікаўленай асобы, то на памяць прыходзіць прымаўка “ў сямі нянек дзіця ўтапілася”. І самім жыхарам Славеняў, і жыллёва-камунальнай службе, і мясцовай уладзе па сілах зняць гэтую праблему, пазбавіць людзей ад нязручнасцей і небяспекі пры перамяшчэнні па населеным пункце. Пакласці па баках кладкі пару бярвёнаў і дошак, каб пашырыць яе, укапаць чатыры слупкі і закінуць на іх дзве жардзіны, зрабіўшы такім чынам парэнчы, — справа няхітрая. Але чамусьці ніхто за яе не бярэцца, усе нібыта прывыклі толькі ківаць адзін на другога, скардзіцца на жыццё ды чакаць, што прыйдзе нейкі добры дзядзька і ўсё зробіць (або — злы, які знойдзе вінаватага і прымусіць яго зрабіць усё, што трэба).

Расказваюць, што даўно кладка была драўлянаю, а пазней мясцовы жыхар здабыў дзесьці пліты, прывёз іх на ўласным трактары. Значыць, мог чалавек зрабіць добрую, карысную для ўсіх справу? Мог, і зрабіў (толькі па нейкіх прычынах не давёў да канца). Чаму б цяпер не ўзяць з яго прыклад? Колькі павінна адбыцца няшчасных здарэнняў, пакуль усе прама і ўскосна зацікаўленыя суб’екты пойдуць на канкрэтны і канструктыўны дыялог?

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку каляндарнай зімы, калі прыціснулі першыя і нядоўгія маразы, пажылая жыхарка аграгарадка Славені, ідучы ў краму, паслізнулася на бетоннай кладцы праз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика