Там, дзе нараджаецца свята. 21.by

Там, дзе нараджаецца свята

Размер текста:
A
A
A

Калі размова заходзіць пра работнікаў культуры, адразу ўсплываюць яркія і вясёлыя мерапрыемствы. І здаецца, што ў прадстаўнікоў гэтай прафесіі не работа, а суцэльнае свята. Але за гэтым усім стаіць вялікая праца. Колькі часу ідзе на пошук матэрыялу, падбор рэпертуару, колькі рэпетыцый… І калі ўсё праходзіць цікава, захапляльна, тады здзіўляешся выдумцы гэтых людзей, іх невычэрпнай энергіі.

Там, дзе нараджаецца свята

Сваёй адданасцю любімай справе, майстэрствам і творчасцю вылучаецца і ўносіць значны ўклад у развіццё культуры горада і раёна калектыў Столінскага гарадскога дома культуры, які па выніках работы за мінулы год занесены на раённую Дошку гонару. Калектыў не першы раз заслугоўвае такога гонару. З году ў год работнікі дабіваюцца новых вышынь у творчасці.
З 2001 года ўстнову ўзначальвае Кацярына Канстанцінаўна Сакалова, якая з’яўляецца каардынатарам і генератарам творчай дзейнасці калектыву. З цеплынёй і любоўю яна расказвае пра мастацкія дасягненні, а найбольш пра людзей, чый талент і майстэрства прыносіць поспех. Асаблівыя словы павагі і ўдзячнасці кіраўнікам двух заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь – народнага хору “Крыніца” Алене Канстанцінаўне Аўсянік і ансамбля народнай музыкі “Выцінанка” Пятру Астапчуку. Дарэчы, у гэтыя дні “Выцінанка” прымае ўдзел у культурнай праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у г. Магілёве.
“Выцінанку” нельга ўявіць без канцэрт-майстра Васіля Мікалаевіча Цярлецкага – віртуоза-трубача і флейтыста, а “Крыніцу” – без акампаніятара Мікалая Мікалаевіча Вайцяхоўскага. Як члена калектыву сустракаюць тут Алену Дубойскую – дырэктара клубнай сістэмы, салістку вядучых калектываў, пры непасрэдным удзеле якой прахо-дзяць усе арганізаваныя Домам культуры мерапрыемствы.
Кіраўнікі народных калектываў – ансамбля танца “Рэха” і ўзорнага асамбля танца “Карагод” — Алена Волкава і Таццяна Старасціна з дзяцінства ўдзельнічалі ў гэтых калектывах, а сёння паспяхова працягваюць работу па навучанні мастацтву танца. Іх харэаграфічныя ансамблі – самыя масавыя ў Доме культуры. Толькі каля 100 дзяцей займаюцца ў падрыхтоўчых групах ансамбляў “Рэха”, які ў лістападзе адзначыць 35-годдзе святочным канцэртам, і “Карагод”.
Народным хорам ветэранаў вайны і працы “Факел” кіруе Адам Пазяйчук – былы акампаніятар хору, выкладчык па класу баяна Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Ён прыняў эстафету ад Д. Ц. Бажко і працягвае творчую работу па згуртаванні песеннага калектыву.
Добрую школу рэжысуры ў Валянціна Аляксандравіча Іўковіча прайшлі Дзмітрый Цярлецкі і Галіна Цярлецкая – удзельнікі народнага драматычнага тэатра “Вестники”, кіраўніком якога з’яўляецца Іна Філановіч. Доўгі час Іна Уладзіміраўна была ўдзельніцай і вядучай актрысай тэатра, а сёння яна – рэжысёр, іграе ў п’есах, з’яўляецца вядучай святочных мерапрыемстваў ў горадзе і раёне.
У ГДК – стабільны творчы склад спецыялістаў. Больш за 25 гадоў працуе ў культуры намеснік дырэктара Сень Валянціна Міхайлаўна. Акрамя таго яна актыўная ўдзельніца аматарскай творчасці – спявае ў хоры “Крыніца” і ансамблі “Выцінанка”, выступае на сцэне з сольнымі нумарамі, іграе ў тэатры.
Толькі два гады працуе мастацкім кіраўніком Наталля Пашкевіч, а ўжо змагла заваяваць аўтарытэт і прызнанне як творчы спецыяліст. Наталля – салістка вядучых калектываў і эстрадная выканаўца канцэртных нумароў.
Без удзелу работнікаў ГДК не праходзіць ні адно мерапрыемства ў горадзе і раёне, падчас якіх задзейнічаны не толькі творчыя калектывы. Гэта і нябачная для гледача закулісная работа, якую выконваюць загадчыца касцюмернай Ала Леанідаўна Кірдзей, мастак-афарміцель Мікалай Міхайлавіч Ашуркевіч і ўвесь тэхнічны персанал.
У галіне культуры не працуюць выпадковыя людзі, бо не кожны зможа выходзіць на работу ў святочныя дні, вечарамі і ў свае выхадныя дні. Таму застаюцца захопленыя сваёй прафесіяй, працуюць па прызванні і натхненні. І хаця Віталь Анатольевіч Калавур працуе інжынерам па абслугоўванні гукаўзмацняльнай апаратуры, ён і вядучы акцёр тэатра “Вестники” і Клуба эстрадных мініяцюр.
Напярэдадні прафесійнага свята Кацярына Сакалова згадала імёны ветэранаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта Мікалай Міхайлавіч Дубінін – былы дырэктар, стваральнік ансамбляў танца “Рэха” і “Карагод”, Дзіна Ціханаўна Бажко, якая ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяціла культуры, арганізатар хору ветэранаў; Валянцін Аляксандравіч Іўковіч – рэжысёр масавых святаў у горадзе і раёне, майстар сваёй справы, стваральнік агітбрыгады “Вестники”; Вольга Мікалаеўна Круглік, якая больш за 30 гадоў з’яўлялася захавальніцай касцюмаў, швачкай і мадэльерам для творчых калектываў…
Словы ўдзячнасці прагучалі і на адрас Аксаны Гембіцкай, якая прымае непасрэдны ўдзел у жыцці Столінскага ГДК, Івана Шаламіцкага, Анжалікі Калавур, Святланы Бажко, Руслана Храпіцкага, Аляксандра Юрчука, Сяргея Кудласевіча, Варвары Белавус, Васіля Яхнаўца, Міхаіла Шыкунца, якія заўсёды адгукаюцца на просьбы выступіць у канцэрце.
– Усіх работнікаў культуры раёна віншую з прафесійным святам, зычу, каб іх установы збіралі поўныя залы добразычлівых гледачоў, і асабістага шчасця, — пажадала дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі размова заходзіць пра работнікаў культуры, адразу ўсплываюць яркія і вясёлыя мерапрыемствы. І здаецца, што ў прадстаўнікоў гэтай прафесіі не
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика