Педиатр санатория «Ружанский» освоил карбокситерапию и теперь помогает и взрослым. 21.by

Педиатр санатория «Ружанский» освоил карбокситерапию и теперь помогает и взрослым

06.02.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сям’і Віталя Лахача ніхто не меў ніякага дачынення да лячэння людзей. Узважыўшы ўсе «за» і «супраць», ён стаў першым, хто знайшоў сваё прызванне менавіта ў медыцыне.
Першы вопыт у прафесіі ўраджэнец горада Дзятлава, што ў Гродзенскай вобласці, набываў у Зельве, дзе працаваў у раённай бальніцы ўчастковым педыятрам. А сёння мужчына працуе ў ААТ «Санаторый «Ружанскі».

— Не апошнюю ролю ў выбары прафесіі адыграла траўма, якую атрымаў у дзяцінстве, — гаворыць урач санаторыя. — Сітуацыя была настолькі сур’ёзнай, што я не мог хадзіць, але ўрачы гродзенскай бальніцы змаглі зноўку сабраць каленны сустаў і ў прамым сэнсе паставіць мяне на ногі. Прызнаюся, мяне гэта вельмі ўразіла, і я вырашыў таксама дапамагаць людзям.
Віталь Валянцінавіч прызнаецца: педыятрычны накірунак ён выбраў з-за таго, што баяўся недабраць балаў на бясплатнае навучанне на лячэбным факультэце (хаця, як гэта бывае, сітуацыя з прахадным балам у той год у Гродзенскім медуніверсітэце склалася адваротная).
Сёння, маючы за плячыма пэўны вопыт у прафесіі, урач-педыятр разумее: усё, што ні робіцца, — да лепшага.
— Яшчэ ні разу не пашкадаваў, што абраў менавіта гэты накірунак. Тым больш што ніхто не забараняе ўдасканальвацца.
Сам Віталь Лахач, напрыклад, з цягам часу набыў яшчэ некалькі дыпломаў: урача агульнай практыкі, карбоксітэрапеўта і эндаскапіста. Да слова, карбоксітэрапеўтычны накірунак сёння адзін з самых папулярных і запатрабаваных у пацыентаў санаторыя.
— Метад падскуранога ўвядзення вуглякіслага газу заснаваны на рэфлекторных водгуках арганізма: у месцах ін’екцый добра стымулюецца кровазварот, — расказвае ўрач. — Больш як за тры гады працы па гэтым метадзе з упэўненасцю зазначу, што такім чынам можна сапраўды дабіцца станоўчых вынікаў пры лячэнні артрозу, боляў у спіне, варыкознага расшырэння вен, пры пазбаўленні ад капілярнай сетачкі на нагах, а таксама ў касметалогіі. Вельмі добрая статыстыка эфектыўнасці карбоксітэрапіі як спосабу зняцця прыступаў мігрэні…
І ўсё ж, валодаючы разнастайнымі медыцынскімі навыкамі, найбольшую прыхільнасць урач мае да свайго першага прафесійнага накірунку.
— Не хацелася б апынуцца ў ізаляцыі ад педыятрыі: ад дзяцей ідзе такі непадробны зарад станоўчай энергіі, што гэта дарагога каштуе. —гаворыць Віталь Лахач.
НА ЗДЫМКУ: карбоксітэрапію заказваюць пацыенты санаторыя.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сям’і Віталя Лахача ніхто не меў ніякага дачынення да лячэння людзей. Узважыўшы ўсе «за» і «супраць», ён стаў першым, хто знайшоў сваё прызванне менавіта ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика