Трагічная сустрэча ў Ляхавіцкім раёне. У мінулы панядзелак каля 6 гадзін раніцы лоб у лоб сутыкнуліся дзве фуры. 21.by

Трагічная сустрэча ў Ляхавіцкім раёне. У мінулы панядзелак каля 6 гадзін раніцы лоб у лоб сутыкнуліся дзве фуры

11.10.2017 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паміж вёскамі Марынова і Падсаколле нашага раёна, на 452-м кіламетры трасы  Р43 у мінулы панядзелак каля 6 гадзін раніцы лоб у лоб сутыкнуліся дзве фуры. За рулём Volvo у саставе з  прычэпам знаходзіўся 43-гадовы жыхар польскага горада Лукаў, які ехаў  у напрамку Слуцка.   Па папярэдняй інфармацыі, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе не размінуўся з  аўтамабілем MAN,  якім  кіраваў 25-гадовы случчанін.
У выніку ДТЗ дальнабойшчык з  Польшчы загінуў на месцы здарэння, вазіцель другога грузавіка дастаўлены ў аддзяленне Ляхавіцкай рэанімацыі.
Беларуская  фура перавозіла будаўнічыя матэрыялы, польская – упакоўку для прадуктаў. Пасля  сутыкнення MAN праехаў яшчэ метраў 400 і спыніўся на абочыне.
Абставіны аварыі расследуюць  упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы інспектар па адміністрацыйнай   практыцы АДАІ.
Фота з архіва АДАІ РАУС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паміж вёскамі Марынова і Падсаколле нашага раёна, на 452-м кіламетры трасы  Р43 у мінулы панядзелак каля 6 гадзін раніцы лоб у лоб сутыкнуліся дзве фуры. За рулём Volvo у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика