Как не стать «верблюдом»? Рассказываем про серую схему перегона авто в Украину. 21.by

Как не стать «верблюдом»? Рассказываем про серую схему перегона авто в Украину

27.07.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для жыхароў пустынных рэгіёнаў планеты вярблюд — адзіны сродак, з дапамогай якога можна пераадольваць многія кіламетры па пяску. Але ж бедуіны ставяцца да гэтай жывёліны далёка не так, як беларускія сяляне некалі да каня, якога ледзь не членам сваёй сям’і лічылі. Страта каня нашым чалавекам успрымалася надзвычай балюча, чаго не скажаш пра бедуіна: у складаныя моманты вярблюд з «транспарту» без жалю пераўтвараўся ў «мясныя кансервы». Напэўна, таму нядаўна ў крымінальным жаргоне з’явілася новае азначэнне тых асоб, якіх можна і трэба падмануць, каб разжыцца самому. Такіх ахвяр зараз называюць «вярблюдамі». У чым жа сэнс новай махлярскай схемы?

Гісторыя гэта пачалася з паведамлення ў адной папулярнай сетцы. Нейкі Дзіма з Пружан прапанаваў лёгкі заробак, для атрымання якога ніякіх намаганняў прыкладаць не трэба.
— Дастаткова ўзяць з сабой пашпарт і прыехаць на ўказаны пункт пагранічнага пераходу на мяжы з Украінай,— патлумачыў праз перапіску гэты чалавек.— Там мы сядзем у машыну і пераедзем праз пагранічны кардон, літаральна на 10 мінут, за якія машына будзе аформлена на грамадзяніна Украіны. Ты вяртаешся назад і атрымліваеш 20 долараў ЗША.
Здаецца, сапраўды вельмі проста, але ж вядома, што бясплатны сыр напрамую ўплывае на працягласць жыцця. Таму я «зацікавіўся» гэтай прапановай, дакладней, пачаў шукаць тых, хто такім чынам вырашыў зарабіць «лёгкія» грошы. Як пазней расказаў у прыватнай гутарцы жыхар горада, гэта вельмі жорсткі падман, страты ад якога могуць перавысіць мяркуемы даход у некалькі разоў. На жаль, спачатку гэтага не ведаў пружанец, які вырашыў паправіць уласны дабрабыт і пагадзіўся на прапанову стаць «вярблюдам». Схема вельмі простая, але, тым не менш, уражвае сваёй геніяльнасцю.
Па ўкраінскіх законах увозіць машыну з-за мяжы можна або па вялікай мытнай стаўцы для ўласных грамадзян, або толькі на адзін год — для іншаземцаў. Апошняй магчымасцю і карыстаюцца дзяльцы, якія з дапамогай беларускіх «вярблюдаў» паспяхова праходзяць пагранічны кантроль і адпаведнае афармленне. Потым той, на чый пашпарт былі выдадзены неабходныя дакументы, ад’язджае да сябе на радзіму, а шчаслівы ўкраінец купляе новую машыну ў перавозчыкаў.
Вось толькі гісторыя на гэтым не заканчваецца. Праз год неабходна зноў праходзіць тую ж самую працэдуру, каб не трапіць у поле зроку мясцовых праваахоўных органаў. Толькі ж ніхто гэтага не робіць: напрыканцы адведзенага тэрміну аўтамабіль проста разбіраецца на запчасткі, якія ідуць на другасны рынак. Звычайна падобны бізнес прыносіць ад 300 да 1000 долараў за адно аўто, з якіх «вярблюд» атрымлівае «на рукі» толькі нязначную долю. А разам з ёй — і нямала праблем.
Пружанец, які пагадзіўся расказаць пра свае прыгоды, днямі вырашыў з’ездзіць ва Украіну, каб наведаць родных. Яму пашчасціла, што на мяжы ў той дзень у дзяжурнай змене пагранічнікаў быў яго сваяк. Ён і папярэдзіў, што на прозвішча пружанца прыйшла арыенціроўка са штрафам у 1000 долараў ЗША — менавіта за парушэнне ўкраінскага заканадаўства аб перасячэнні мяжы. Прычым да выплаты накладзенага штрафу беларуса назад на радзіму не адпусцяць. Атрымліваецца, што пружанец цяпер не зможа паехаць ва Украіну, ва ўсялякім выпадку, да аплаты ўказанай сумы.
Ці можна абараніцца ад махляроў? Толькі не пагаджацца на падобныя прапановы, бо, згодна з айчынным заканадаўствам, такі махлярскі ўчынак не кваліфікуецца як злачынства, бо ўчынілі яго не грамадзяне Беларусі і не на тэрыторыі рэспублікі.
*Па дадзеных дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны, толькі за 2017 год з тэрыторыі Беларусі было ўвезена такім чынам 236 тысяч аўтамабіляў.
Алег Сідарэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для жыхароў пустынных рэгіёнаў планеты вярблюд — адзіны сродак, з дапамогай якога можна пераадольваць многія кіламетры па пяску. Але ж бедуіны ставяцца да гэтай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика