Духоўнае багацце
08.12.2012
—
Разное
|
2012 год аб'яўлены ў Беларусі Годам кнігі нездарма: ён багаты на знамянальныя падзеі і юбілейныя даты нацыянальнай літаратуры і культуры. Найбольш значная сярод іх - 130-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Менавіта з нагоды святкавання юбілеяў нашых песняроў супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі літаратурныя чытанні "Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам", якія адбыліся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі 2012 года". Падчас чытанняў прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Песняры зямлі беларускай" з удзелам супрацоўнікаў дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: В.Ф. Назарава, малодшага супрацоўніка аддзела выданняў і тэксталогіі, які прадставіў даклад на тэму "Фальклорныя запісы Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) у новым "Зборы твораў пісьменніка", і А.В. Вальчук, кандыдата філалагічных навук, навуковага супрацоўніка ад-дзела ўзаемасувязяў літаратур, якая дапамагла нам асэнсаваць творчасць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Аб тым, што засталося нам і нашым нашчадкам у спадчыну ад Янкі Купалы, паведаміла старшы навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага музея Янкі Купалы Г.Ю. Варонава. Л.М. Жук, малодшы навуковы супрацоўнік ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», паведаміла аб дольна-сноўскім перыядзе жыцця Янкі Купалы, а навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Настасся Жукоўская расказала пра Якуба Коласа як паэта і настаўніка. Аб купалаўскіх каранях на Стаўбцоўшчыне расказала Р.І. Сабалеўская, настаўніца рускай мовы і літаратуры Рубяжэвіцкай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна. Творчая спадчына народных песняроў - гэта наша агульная спадчына. І мы павінны не толькі яе зберагаць, ведаць, вывучаць, але і ганарыцца ёю. Удзельнікі і госці падчас канферэнцыі паспрабавалі дакрануцца да духоўнай спадчыны народных паэтаў Беларусі і атрымаць адказы на шматлікія хвалюючыя пытанні, бо іх творчасць - гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Сёння, у многім дзякуючы ім, ведаюць у свеце Беларусь з яе пушчамі, курганамі, палямі, рэкамі, небам і зорамі. Янка Купала і Якуб Колас - народныя паэты, геніяльныя песняры, непаўторныя таленты. Іх творчасць - гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа. Зоя СІЛКОВА, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2012 год аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі нездарма: ён багаты на знамянальныя падзеі і юбілейныя даты нацыянальнай літаратуры і культуры. Найбольш значная сярод іх...
|
|