Усе разам — за здароўе нацыі
26.02.2015
—
Разное
|
У апошнія гады модным сярод моладзі стала ўжыванне спайсаў. Гэта курыльная сумесь, апрацаваная тым або іншым наркатычным рэчывам. Ужыванне яе прыводзіць да імгненнага развіцця залежнасці. Пры адна- або двухразовым ужыванні развіваецца псіхалагічная залежнасць, а праз 2-3 месяцы — фізічная. Шырока прапануюцца курыльныя сумесі ў інтэрнэце, а таксама новыя сінтэтычныя рэчывы для рэалізацыі ў складзе энергетыкаў, солі для ванны, афрадызіяку, анантэагенаў, якія ўжываюцца для атрымання псіхаактыўнага эфекту, аналагічнага наркатычнага ап’янення, але яны прымаюцца глытаннем унутр, удыханнем, смактаннем, жаваннем. Прадаўцы курыльных сумесей у інтэрнэце абяцаюць, што яны легальныя (не наркотыкі), але гэта мана, што натуральныя (без хіміі) — гэта таксама мана, бяспечныя (няма прывыкання) — мана.Праўда ў тым, што курыльныя сумесі ў Беларусі — па-за законам, з 1.01.2010 года забаронены з крымінальным пакараннем за іх абарот! Дзейнічаючае рэчыва спайсаў — сінтэтыка, травы апырскваюцца растворамі сінтэтычных канабіноідаў (падобных па механізму дзеяння з каноплямі) або псіхаактыўнымі рэчывамі (псіхастымулятары, галюцынагены). Наркатычная залежнасць носіць больш выражаны характар ў параўнанне з алкагольнай. Яна прыводзіць да фізічнай, маральнай і сацыяльнай дэградацыі асобы, штурхае “страціўшых сябе” людзей на злачынствы, займае не апошняе месца ў ліку прычын высокай смяротнасці, нізкіх нараджальнасці і працягласці жыцця ў рэспубліцы. Цяга да наркотыкаў часта ўзнікае ў падлеткавым узросце з цікаўнасці і носіць калектыўны характар. Эфект заключаецца ў тым, што развіваецца стан, які напамінае ап’яненне, галавакружэннне, “узлёт”, павышаны настрой, бяспечнасць. Могуць з’яўляцца галюцынацыі ў выглядзе мультыплікацый. Магчымы выпадкі смерці падчас удыхання ў выніку паралічу дыхальнага цэнтра, асфіксіі. Рэгулярнае ўжыванне прыводзіць да псіхічных парушэнняў: пагаршаецца памяць, затрымліваюцца разумовыя здольнасці, цяжка паражаюцца ўнутраныя органы, галаўны і косны мозг, што можа прывесці да смерці. Важна звярнуць увагу на знешні выгляд дзіцяці. Такія падлеткі схуднелыя, бледныя, грэбуюць гігіенай. У іх прападае апетыт, парушаецца сон, яны становяцца стомленымі, плаксівымі, раздражнёнымі, грубымі, рэзкімі, на пытанні бацькоў “агрызаюцца”, адмаўляюцца падпарадкоўвацца, мала бываюць дома, шмат часу праводзяць з аднагодкамі, якія збіраюцца дзе-небудзь для прыёму наркотыкаў. Павялічваюцца фінансавыя запросы, падлетак шукае шляхі іх вырашэння (пачынаюць прападаць грошы з бацькоўскага кашалька або каштоўныя рэчы з дома), з’яўляюцца новыя падазроныя сябры, з якімі ён размаўляе шэптам, настрой у яго мяняецца па незразумелых прычынах. Спіс усіх забароненых у Беларусі (нелегальных) рэчываў размяшчаецца на сайце МАКЦ “Псіхіятрыя-наркалогія”. Л. СЕМЯНОВІЧ. Урач ДУ “Мядзельскі РЦГіЭ”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння наркаманія распаўсюдзілася па ўсіх краінах свету, колькасць спажыўцоў “атруты” перавышае 200 мільёнаў чалавек. Барацьба з ёй і наркабізнесам на працягу... |
|