Па законах дабра і… Каралевы сНежнай. 21.by

Па законах дабра і… Каралевы сНежнай

06.01.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У КАЛЕЙДАСКОПЕ навагодніх мерапрыемстваў адным з яркіх момантаў стала дабрачыннае свята для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і адораных дзяцей, якое адбылося ў мінулую сераду на базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Мюзікл “Каралева сНежная” па матывах добра знаёмай казкі “Снежная Каралева” падрыхтавалі настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі горада і раёна пад кіраўніцтвам метадыста метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларысы Севярын.
Спачатку пра само прадстаўленне. Яркае, дынамічнае, інтрыгуючае. Прычым, усяго ў меру — гумару, песень, танцаў, музыкі, мультымедыя. А яшчэ — прадуманыя, прыгожыя касцюмы, цікавыя і дынамічныя масавыя харэаграфічныя пастаноўкі, і дзеі, якія адбываліся то на сцэне, то пераносіліся на пляцоўку — бліжэй да гледачоў. Усё гэта стварала незвычайнае ўражанне маштабнасці і асабістага дачынення да таго, што адбывалася ў зале. У многім, канечне, дзякуючы і артыстам, без перабольшвання — суквеццю талентаў. Добрага Голаса Казкі выдатна сыграў Павел Акуневіч, у ролі галоўных герояў — Кая і Герды —  выступілі артыстычныя Вадзім Валасевіч і Маша Жыхар, цудоўнае пераўвасабленне ў маці і дачку Разбойніц прадэманстравалі настаўніца Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі Валянціна Дрозд і навучэнка гэтай жа ўстановы Наталля Грузд, а Лера Куцкевіч цудоўна справілася з вобразам Прынцэсы. Сімпатычнай, хоць і хітраватай, атрымалася Варона, у ролі якой выступіў настаўнік Сваткаўскага ВПК д/с-СШ Рыгор Хіла, ну а бессардэчную і ў той жа час надзвычай прыгожую Снежную Каралеву сыграла музычны кіраўнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач Марына Януковіч. Гледачам запомніліся дружная тройка дасціпных Снегавікоў, якія ў якасці вытанчанага напою для Снежнай Вялікасці прапаноўвалі вадкі азот. У іх пераўтварыліся Улад Самко, Дзяніс Барыеў і Мікіта Балюк. Ды хіба ўсіх пералічыш?! Галоўнае, што ўсе разам імкнуліся данесці гледачам простую, мудрую і актуальную на ўсе часы ісціну: любоў, дабро і сяброўства здольны ствараць сапраўдныя цуды.
У выніку на мерапрыемстве атрымалася стварыць калі не цуд, дык выдатны святочны настрой, атмасферу радасці, бесклапотнасці і вясёлай узрушанасці. Гэтаму паспрыяла і цікавая гульнявая праграма, падрыхтаваная аніматарамі Аксанай Роўда (педагог-арганізатар гарадской гімназіі), Вадзімам Івашка (педагог-арганізатар Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ), Наталляй Бута (настаўнік пачатковых класаў Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі) і Інай Дубовік (намеснік дырэктара цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна). У конкурсах і эстафетах паўдзельнічалі спачатку самыя смелыя, а потым і ўсе астатнія дзеці. А вось музычным афарміцелем мерапрыемства, дэкаратарам і аператарам стаў метадыст метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Яўген Купрэвіч.
Ну і, канечне, салодкія падарункі! Іх атрымаў кожны запрошаны. Прычым, уручалі іх ажно каля дзясятка Дзедаў Марозаў са Снягуркамі, што само па сабе стала феерычным шоу.
— У нашай краіне шмат святаў, якія аб’ядноўваюць дзяцей і прыносяць ім радасць, — звярнулася напрыканцы мерапрыемства да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. — Але ёсць адно свята — казачнае, фантастычнае, калі збываюцца самыя запаветныя жаданні і адбываюцца цуды. І гэта — Новы год… Ад імя ўсіх дарослых Мядзельшчыны віншую вас з гэтым святам, жадаю міру, дабра і шчасця. Няхай будуць здаровымі нашы бацькі, не абдзеленыя ўвагай бабулі і дзядулі. Давайце ўзгадваць пройдзеныя дні з усмешкай, і няхай ніколі ў вашых сэрцах не будзе льдзінак, а толькі вера ў самае добрае і прыгожае. З Новым годам!
Узрушаныя вясёлай атмасферай свята гледачы не спяшаліся пакідаць залу.
— Ведаеце, адразу не вельмі хацела сюды ехаць, думала ў школе застацца, у тэніс пагуляць, — расказвае дзевяцікласніца з Крывіцкага ВПК д/с-сярэдняя школа Аляўціна Якубовіч. — Але тое, што тут убачыла, вельмі ўразіла! Так цікава і весела! Нас з Крывічоў сем чалавек прыехала, усім спадабалася, усе ўдзельнічалі ў гульнявой праграме. Асабліва Ямеля спадабаўся, такі класны! Дзякуй мядзельскім школьнікам і астатнім артыстам за прадстаўленне — такія малайцы, столькі слоў вывучылі. Усё супер!
Надзея Рыбко, дзесяцікласніца з Нарацкай СШ №2, на свята прыхапіла  з сабой фотаапарат.
— Ці шмат кадраў зрабіла?
— Канечне! Будзе што сябрам паказаць. Тут так цікава! Усё вельмі спадабалася, настрой — выдатны!
У захапленні ад свята і вучаніца 4 “А” класа Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі Насця Лісоўская. Паведаміла, што больш за ўсё ў прадстаўленні ёй спадабаўся энергічны танец у выкананні хлопчыкаў, а яшчэ — Снежная Каралева, бо ў яе было надзвычай прыгожае ўбранне.
Казка закончылася. Але ў сілах кожнага працягнуць яе далей, каб нашы сэрцы былі надзейна абаронены ад ледзяных асколкаў, а любоў, дабрыня і спагада панавалі сярод нас не толькі ў гэты чароўны навагодні час.
Іна ЯРЧАК.




Фота Аляксандра Высоцкага.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У КАЛЕЙДАСКОПЕ навагодніх мерапрыемстваў адным з яркіх момантаў стала дабрачыннае свята для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і адораных дзяцей, якое адбылося ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика