“Берагіня” – крыніца добрага настрою і самаадчування. 21.by

“Берагіня” – крыніца добрага настрою і самаадчування

02.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другі год на базе Ракітніцкага сельскага Дома культуры існуе аматарскае аб’яднанне “Берагіня” (клуб здаровага ладу жыцця). З задавальненнем яго наведваюць прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. Разам з кіраўніком аб’яднання – дырэктарам СДК Аленай Фядыніч (на здымку) – яны выконваюць практыкаванні, накіраваныя на агульнаўмацавальны стан арганізма, карэкцыю фігуры і іншыя, пасля якіх адчуваюць прыліў жыццёвых сіл, неверагодную бадзёрасць і пазітыў. Аб усім гэтым я даведалася з іх слоў.

Вольга ГАРОХ:
– Заняткі наведваю рэгулярна, вельмі падабаюцца. Цяжкавата было першыя тры разы, пасля ўцягнулася і цяпер не ўяўляю свайго жыцця без іх. Практыкаванні стараюся выконваць і дома самастойна. Наш клуб – гэта выдатная магчымасць правесці час з карысцю для сябе і свайго здароўя. Сядзячая работа за камп’ютарам (Вольга – намеснік галоўнага бухгалтара ААТ “Ракітніца”) дае аб сабе знаць. А пасля заняткаў стомленасць як рукой здымае, паляпшаецца настрой, адчуваецца лёгкасць ва ўсім целе і прыліў сіл.
Ірына ВЫРВА:
– На жаль, не кожны раз атрымліваецца пабываць на занятках, тады займаюся дома. Падабаецца ўвесь комплекс практыкаванняў, які выконваем. Імпануе, што ў ім паступова атрымліваюць нагрузку ўсе групы мышцаў. Пасля заняткаў – прыемная стома, агульнае самаадчуванне паляпшаецца. Раней мяне непакоілі болі ў спіне, цяпер яны прайшлі. А яшчэ Алена Юр’еўна дае нам слушныя парады наконт здаровага харчавання і догляду за скурай, якія бярэм на заметку. Радуе, што ў нас існуе такі клуб, дзе ёсць магчымасць сабрацца аднадумцам – прыхільнікам актыўнага ладу жыцця і не ехаць дзеля гэтага ў райцэнтр ці Брэст. Хто яшчэ не з намі – далучайцеся!
Ірына ПАЛУЯНАВА:
– Раней на працягу шасці гадоў я займалася валейболам, і потым гэтых заняткаў вельмі не хапала. Пачуўшы пра “Берагіню”, узрадавалася, што нарэшце ёсць магчымасць для фізічнай актыўнасці. Падабаецца, што мы пачынаем з простых практыкаванняў і паступова пераходзім да больш складаных. Ёсць сярод іх і любімыя, якія выконваю з задавальненнем. Па сабе бачу, як больш падцягнутымі становяцца мышцы, а цела набывае патрэбную форму. Пасля заняткаў лягчэй хадзіць і дыхаць, уздымаецца настрой. З Аленай Юр’еўнай вельмі камфортна, яна ўважлівая да нас і добразычлівая. Мы ўдзячныя ёй за цярпенне. Калі нешта не атрымліваецца, заўсёды прыходзіць на дапамогу: яшчэ раз тлумачыць і паказвае.
Кожны занятак Алена Фядыніч пачынае з размінкі, падчас якой ідзе распрацоўка шыйнага аддзела пазваночніка, мышцаў рук, выконваюцца павароты, нахілы, расцяжкі. Далей – асноўная частка, якая прадугледжвае больш інтэнсіўныя практыкаванні, накіраваныя на ўмацаванне мышцаў жывата, спіны, ног; абавязкова скачкі. Завяршаецца комплекс дыхальнымі практыкаваннямі і пажа-даннямі быць здаровымі.
Асаблівы лад жыцця Алены Юр’еўны – прыклад для многіх. Раніцу пачынае з 5-кіламетровай прабежкі, пасля чаго душ, які завяршае абліваннем халоднай вадой. Раз на тыдзень – галаданне на працягу сутак, такім чынам дае адпачыць арганізму. Да кастрычніка плавае ў прыродных вадаёмах. Апошнія пяць гадоў у водпуску ходзіць з сябрамі ў горы. Акрамя таго, што Алена Фядыніч скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “культуролаг-менеджар”, яна яшчэ і масажыст-касметолаг. Мае багаты вопыт у правядзенні антыцалюлітных і агульнаўмацаваль-ных масажаў, дае рэкамендацыі па здаровым харчаванні і доглядзе за скурай.
Як зазначыла сама Алена Фядыніч, аматарскае аб’яднанне “Берагіня” наведваюць не толькі жыхаркі Ракітніцы, на заняткі прыязджаюць з Жабінкі і абласнога цэнтра. У кожнага свая мэта: скінуць лішнія кілаграмы і заняцца карэкцыяй фігуры, палепшыць самаадчуванне, навучыцца правільна харчавацца, але ўсіх аб’ядноўвае адно – жаданне быць энергічным, радасным, пазітыўным і здаровым.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі год на базе Ракітніцкага сельскага Дома культуры існуе аматарскае аб’яднанне “Берагіня” (клуб здаровага ладу жыцця). З задавальненнем яго наведваюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика