Узнагароджаны лепшыя з лепшых. 21.by

Узнагароджаны лепшыя з лепшых

14.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


9 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў лепшых работнікаў і гаспадаркі аграпрамысловага комплексу.

Ордэн Айчыны III ступені ўручаны старшыні СВК “Дарапеевічы” Маларыцкага раёна Васілю Юхімуку, дырэктару КСУП “Брылёва” Гомельскага раёна Аркадзю Кобрусеву і трактарысту-машыністу КСУП “Ніва-Барсукі” Кіраўскага раёна Аляксандру Петранкову. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, генеральны дырэктар СААТ “Камунарка” Іван Данчанка, дырэктар ААТ “Горкілён” Віталь Еўціховіч, вадзіцель РУП “Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі” Віктар Васілевіч. Шэрагу работнікаў прысвоены ганаровыя званні “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” і “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”. Падзяка Прэзідэнта Беларусі і падарункавыя сертыфікаты ўручаны аграрыям Брэсцкай вобласці і Гродзенскага раёна, а таксама працоўным калектывам СВК “Ларынаўка” Аршанскага раёна, ААТ “Агра-Калядзічы” Пружанскага, СВК “Свіслач” Гродзенскага, КСУП “Саўгас-камбінат “Зара” Мазырскага, ААТ “Гарадзея” Нясвіжскага і ААТ “Рассвет” імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з выставай прадукцыі і дасягненняў галіны і пабывалі на канцэрце ў Вялікім тэатры оперы і балета.
…Сярод больш як 400 запрошаных на цырымонію ўзнагароджвання быў і галоўны інжынер ААТ “Сваткі” нашага раёна Уладзімір КАЙКО. Вось што ён расказаў:
— Раней прысутнічаць на мерапрыемствах з удзелам Кіраўніка краіны не даводзілася. Уражанні засталіся самыя добрыя. Прэзідэнт шмат увагі ўдзяляе нашай галіне, падтрымлівае яе, добра разумее не толькі сутнасць аграрных працэсаў, але вясковы лад жыцця, адносіны паміж вясковымі жыхарамі, асаблівасць вясковага соцыуму. У сваёй прамове Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што харчовая бяспека краіны з’яўляецца асновай паспяховай эканомікі. Таксама радуе, што на такім высокім узроўні вялася гаворка як пра прыход у аграпрамысловы комплекс найноўшых тэхналогій, так і пра неабходнасць прыцягнення ў галіну моладзі, стварэння прывабных умоў жыцця і працы ў вёсцы.
Сярод узнагароджаных прадстаўнікоў Мядзельшчыны не было. Але гэта і зразумела: адзначаны лепшыя з лепшых. Паказчыкі ж нават самых моцных сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна пакуль вельмі далёкія ад тых, што дабіваюцца перадавыя калектывы краіны.
…Цікавай і змястоўнай была выстава прадукцыі і найноўшых дасягненняў галіны. Спадабаўся і святочны канцэрт у Вялікім тэатры оперы і балета.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў лепшых работнікаў і гаспадаркі аграпрамысловага комплексу. Ордэн Айчыны III ступені ўручаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика