З “Добрым сэрцам” да тых, каму няпроста. 21.by

З “Добрым сэрцам” да тых, каму няпроста

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

Вялікі пост – самы час прывесці свае думкі і пачуцці ў раўнавагу, ачысціць душу ад непатрэбных сумненняў, а яшчэ паклапаціцца пра тых, каму зараз нялёгка і дапамагчы добразычлівым словам, справай, рэчамі.
На Жабінкаўшчыне ўжо стала традыцыяй праводзіць акцыі ў падтрымку сем’яў і дзяцей, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Так, на мінулым тыдні работнікі раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, прадстаўнікі РК ГА “БРСМ” пры падтрымцы настаяцеля храма вёскі Чыжэўшчына, протаіерэя Анатоля Пучынскага правялі акцыю “Добрае сэрца”.
Вялізныя пакеты з вопраткай, цацкамі, абуткам, прадуктамі харчавання былі дастаўлены ў сем’і, дзе ў іх маюць патрэбу.
– У раёне на 1 сакавіка налічвалася 106 дзетак, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, – расказала сацыяльны педагог СПЦ Лідзія Лінік. – Мы, дарослыя, у адказе за шчаслівае дзяцінства кожнага дзіцяці. На жаль, не ўсе бацькі правільна гэта разумеюць. Дапамога ў выглядзе вопраткі, прадуктаў, дастаўленых намі сёння ў сем’і, што пражываюць у вёсках Вярхі, Пуцішча, Малыя Сяхновічы, Карды і ў Жабінцы, не будзе лішняй. Акцыя “Добрае сэрца” – гэта выдатная магчымасць дапамагчы тым, каму зараз складана. Радуе, што ў горадзе нямала нераўнадушных людзей, якія прыносяць да нас дзіцячыя рэчы ў добрым стане, цацкі, прадукты – і мы можам іх перадаць у сем’і, дзе пакуль не ўсё ладзіцца. Запрашаем усіх жабінкаўцаў падтрымаць нашу акцыю, якая абавязкова будзе мець працяг.
На здымку: Лідзія ЛІНІК, Марына КАРПОВІЧ, Сяргей АНДРАЮК падчас акцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара. Вялікі пост – самы час прывесці свае думкі і пачуцці ў раўнавагу, ачысціць душу ад непатрэбных сумненняў, а яшчэ паклапаціцца пра тых,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика