Мікрасвет Галіны Парфёнавай. 21.by

Мікрасвет Галіны Парфёнавай

18.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ІХ у мікрабіялагічнай лабараторыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працуе трое: урач-бактэрыёлаг (загадчык лабараторнага аддзела) Валянціна Сіськевіч і два фельчары-лабаранты — Таццяна Габрусёнак і Галіна Парфёнава. Менавіта з Галінай Арсеньеўнай і выпала нагода пазнаёміцца бліжэй, бо па выніках работы за мінулы год жанчына на раённым сходзе перадавікоў прызнана лепшай па прафесіі, а яе фотаздымак размешчаны ў шэрагу іншых заслужаных людзей Мядзельшчыны на раённай Дошцы гонару.
У медыцыне Галіна Арсеньеўна амаль сорак год. Такі стаж пацвярджае, што жанчына захоплена сваёй справай і выбар, які яна зрабіла яшчэ зусім юнай, аказаўся правільным.
— А ведаеце, напачатку не збіралася звязваць сваё жыццё з медыцынай, — прызнаецца Галіна Арсеньеўна. — Можна сказаць, так лёс склаўся. Не хапіла бала, каб паступіць у інстытут замежных моў. Вось і падала дакументы ў мінскае медвучылішча. Атрымала адукацыю і прыехала працаваць на радзіму ў Мядзел.
Спачатку маладога спецыяліста накіравалі ў Лук’янавічы на ФАП. Праз год яна перайшла ў мядзельскую школу медработнікам. А потым падвярнулася месца ў санстанцыі. І падумаць не магла, што застанецца тут на бліжэйшыя тры дзесяцігоддзі. Пэўны час працавала ў аддзяленні гігіены харчавання памочнікам урача. А апошнія 17 год — у баклабараторыі. Добрымі словамі ўзгадвае сваіх таленавітых урачоў-настаўнікаў — Мікалая Уладзіміравіча Пінчука і Віктара Пятровіча Брагінца, якія сваімі адносінамі да працы, да людзей выхоўвалі ў падначаленых самыя лепшыя якасці…
— Сёння даследуем мінеральную ваду: займаемся перасевам матэрыялу, глядзім стэрыльнасць дадзенай прадукцыі, вывучаем на розныя паказчыкі. А ўвогуле правяраю прадукты харчавання, ваду, клінічны матэрыял (тое, што прыносяць ад хворых з бальніцы). Для кожнага віда мікробаў — сваё асяроддзе, якое ці мы самі рыхтуем, ці выкарыстоўваем гатовае. Потым назіраем, як мікраарганізмы сябе вядуць, робім вынікі.
— Гэта значыць, вы першая ў раёне, хто даведваецца, напрыклад, пра стан вады ў тым ці іншым возеры.
— Можна і так сказаць, — усміхаецца Галіна Арсеньеўна.
— А жыхары раёна да вас часта звяртаюцца?
— Цяпер намнога часцей. Людзі сталі больш цікавіцца сваім здароўем, навакольным асяроддзем, шукаюць магчымасць праверыць, напрыклад, ваду з калодзежа. Працы шмат, бо пасля аналізаў трэба яшчэ ўсё належным чынам аформіць. Таму часценька даводзіцца затрымлівацца на працы, дадому журналы для запаўнення браць.
— Ці ўплывае ваша сфера дзейнасці на сямейны быт? Напрыклад, ці могуць дамачадцы прайсціся па кватэры ў абутку? Няма імкнення да стэрыльнасці дома?
— Ды не. Спакойна да гэтага адношуся.
— Хто дома чакае?
— Муж і абодва сыны зараз у Мінску, жывуць там і працуюць. А я іх на выхадныя сустракаю.
— А ад небяспечнага свету мікраарганізмаў як адпачываеце?
— Маю прысядзібны ўчастак, дзе вырошчваю агародніну. Дарэчы, заўсёды маю нядрэнны ўраджай клубніц. Тут і праводжу свой вольны час.
— Ну і на развітанне: каб быць здаровым, трэба…
— …Мыць рукі перад ядой і нават часцей!

Іна ЯРЧАК.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІХ у мікрабіялагічнай лабараторыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працуе трое: урач-бактэрыёлаг (загадчык лабараторнага аддзела) Валянціна Сіськевіч і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика