Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов. 21.by

Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов

15.01.2019 — Разное | Полымя  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

У мінулую суботу ў Мірскім замку адбыўся баль-маскарад. Удзельнікі танчылі пад жывую музыку, гралі ў старажытныя гульні. У той вечар была прэзентавана вядомая з XVI ст. гульня “Гусак”.

Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов

Вядома, што першы ў сваім жыцці баль-маскарад уладальнік Мірскага замка князь Мікалай Крыштафор Радзівіл Сіротка арганізаваў 20 студзеня 1572 года. На той час ён быў маршалкам надворным, а кіраванне каралеўскім дваром уключала і арганізацыю разнастайных імпрэз.

Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов
16 лютага 1572 года ў Варшаве ім быў арганізаваны маскарад на антычны сюжэт. Для маскараду заказалі пасярэбраныя і пазалочаныя крылы купідона, пазалочаныя лукі. Сталяр выразаў 16 кашоў, а токар вытачыў драўляныя пацеркі, яблык і чатыры шары, якія павінны былі насіць у руках. Шапкі ўпрыгожылі кветкамі і страўсавым пер’ем. Убранне, каптуры і ківеры, драўляны рэквізіт былі пазалочаныя.

Сіротка, як арганізатар, прадастаўляў толькі памяшканне і музыкаў. Асобна ён плаціў слугам, якія насілі дровы і піва ў вялікую залю, поўную аматараў забаўляцца. Там танчылі, гарэзнічалі, выдумляючы розныя жарты, гралі ў карты і іншыя гульні.

Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов

Ёсць меркаванне, што гульня “Гусак” прыйшла з Італіі пасля таго, як Франчэска I Медычы, герцаг Тасканы, падарыў яе іспанскаму каралю Філіпу II. Існуюць і легенды, якія звязваюць нараджэнне гульні з тампліерамі. Быццам ў ёй зашыфраваны нейкі асаблівы шлях, указаны ключ да скарбаў ордэна. А гусі ў гэтым выпадку разумеюцца як ахоўнікі пілігрымаў. Як вядома, гэтая птушка вылучаецца сярод іншых чуласцю і здольнасцю падымаць гвалт падчас небяспекі. Сімвалічна, што ўладальнік Мірскага замка, князь Мікалай Крыштафор Радзівіл Сіротка, таксама быў пілігрымам, шмат вандраваў і часта наведваў Італію, адкуль, магчыма, і прывёз гульню “Гусак”.

Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов

Удзельнікі балю па вартасці ацанілі новую гульню!

Вялікім поспехам карыстаюцца ў гасцей замка і прадстаўленыя раней – “Алькерк” і “Тру мадам”.

Мирский замок возродил древнюю игру, популярную во времена Радзивиллов

А калі і вы жадаеце пагуляць у старажытныя гульні – наведайце Мірскі замак!

Вольга Каласоўская,
навуковы супрацоўнік установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў Мірскім замку адбыўся баль-маскарад. Удзельнікі танчылі пад жывую музыку, гралі ў старажытныя гульні. У той вечар
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика