Дэкрэт у дзеянні. «Прашу выключыць мяне з базы…». 21.by

Дэкрэт у дзеянні. «Прашу выключыць мяне з базы…»

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Часцей за ўсё менавіта так пачыналі сваю размову грамадзяне, якія апошнім часам звярнуліся ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. І гэта зразумела: ужо ў сакавіку спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, будуць зацверджаны ў райвыканкаме і перададзены ў камунальную службу для налічэння стапрацэнтнай платы за камунальныя паслугі – спачатку за гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 года яшчэ за цяпло- і газазабеспячэнне.

Пастаянна дзеючай камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва праведзена значная работа па інфармаванні грамадзян, якія трапілі ў базу не занятых у эканоміцы. Выніковымі былі пакватэрныя абходы такіх грамадзян, запрашэнні на пасяджэнні камісіі як у райвыканкаме, так і выезды ў сельскую мясцовасць пры непасрэдным удзеле сельскіх саветаў, а таксама прадстаўнікоў наймальнікаў.

За час работы камісіі праведзена 21 пасяджэнне. У выніку з базы даных не занятых у эканоміцы выключана 258 чалавек. Самыя частыя падставы для гэтага: афіцыйнае працаўладкаванне, вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі або вырошчванне сельскагаспадарчай прадукцыі нават для ўласных патрэб на зарэгістраваным зямельным участку, догляд за дзіцем ва ўзросце да 7 гадоў або калі ў сям’і выхоўваецца трое дяцей ва ўзросце да 18 гадоў і іншыя. Усе прычыны грамадзяне пацвердзілі дакументальна.

Напрыклад, з 28 грама­дзян, якія звярнуліся ў камісію па пытанні працаўладкавання, 11 працаўладкавана, а вось астатнія адмовіліся ад прапанаваных вакансій. За кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 2 чалавекі накіраваны на перанавучанне ад аддзела дзяржаўнай службы занятасці па спецыяльнасці «кантралёр-касір (кантралёр), прадавец».

Словам, калі чалавек на самой справе жадае працаваць, спецыялісты дзяржаўнай службы занятасці падбяруць варыянты.

– Толькі з пачатку лютага камісія прыняла рашэнне выключыць з базы даных не занятых у эканоміцы 60 чалавек, – паведаміла сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Кацярына КАЗЕЦ. – Падставай для прыняцця такога рашэння стала дакументальнае пацвярджэнне прычын, па якіх грамадзяне могуць быць выключаны са спісаў.

Напрыклад, 15 грама­дзян выключаны з базы на падставе інфармацыі, якую прадставіў разлікова-даведачны цэнтр Навагрудскага РУП ЖКГ, бо грамадзяне не з’яўляюцца плацельшчыкамі жыллёва-­камунальных паслуг. Па стане здароўя з базы выключана двое грамадзян, якія знаходзяцца працяглы час на лячэнні – гэтае рашэнне прынята з улікам цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой апынуліся людзі і іх трэба падтры­маць, – разважае Кацярына Казец.

Большасць гра­­мадзян адказна аднесліся да інфармацыі аб уключэнні іх у базу даных не занятых у эканоміцы: 42 чалавекі з 60 прадставілі дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць.

Як бачым, прыведзеныя прыклады паказваюць, што камісія працуе вельмі скрупулёзна і пераважная колькасць грамадзян, якія трапілі ў базу даных не занятых у эканоміцы, адносяцца да сітуацыі адказна.

Прамежкавыя вынікі работы па рэалізацыі Дэкрэта №3 будуць падведзены ў сакавіку, калі будуць сфарміраваны спісы працаздольных грама­дзян, не занятых у эканоміцы для зацвярджэння райвыканкамам.

Па ўсіх пытаннях, якія датычаць дзейнасці Дэкрэта №3 «Аб са­дзейнічанні занятасці насельніцтва», можна звярнуцца за кансультацыяй па тэл. 8(01597) 2-06-82, 4-32-50 у рабочыя дні з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00 або па электроннай пошце: 3dekret@utnov.grodno.by.

Падрабязная інфармацыя аб дзейнасці Дэкрэта №3 знаходзіцца і на сайце Навагрудскага райвыканкаме: novogrudok_rik@mail.grodno.by.

Алена Ермакова, «НЖ»

Варта пачытаць:

Дэкрэт у дзеянні. Быць беспрацоўным нявыгадна

Дэкрэт у дзеянні. Удакладніць інфармацыю можна ў камісіі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часцей за ўсё менавіта так пачыналі сваю размову грамадзяне, якія апошнім часам звярнуліся ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика