В Глубокском музее открыта выставка, посвящённая 150-летию Игната Буйницкого

06.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Менавіта пад такой назвай супрацоўнікі гісторыка-этнаграфічнага музея падрыхтавалі выставу да юбілею нашага славутага земляка – Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага. Пра жыццёвы і творчы шлях “бацькі беларускага тэатра” неаднаразова ўзгадавалася на старонках нашых рэгіянальных выданняў, а таксама ў рэспубліканскім перыядычным друку. Ігнат Буйніцкі ўнёс важкі ўклад у гісторыю беларускай культуры. Усё жыццё ён непарыўна быў звязаны са сваёй малой радзімай – Глыбоччынай. У Палевачах нарадзіўся, на празароцкай зямлі арганізаваў тэатральную трупу, якая прынесла яму славу і прызнанне, тут жа і пахаваны…

Вялікая колькасць фотаздымкаў, асабістых дакументаў, афішаў выступленняў прадстаўлена на выставе, прымеркаванай да 150-годдзя Ігната Буйніцкага, таксама дэманструюцца сцэнічныя касцюмы і беларускія народныя музычныя інструменты, без якіх немагчыма было адчуць усю прыгажосць і меладычнасць беларускай песні. Выстава “Ён славу Першага здабыў..” праводзіцца з 16 жніўня па 16 верасня ў памяшканні гарадскога цэнтра культуры.
Супрацоўнікамі музея праведзена навукова-пошукавая работа па збору, вывучэнні і сістэматызацыі матэрыялу па тэме “Жыццёвы і творчы шлях І. Буйніцкага”. Да юбілейнай даты таксама падрыхтавана гісторыка-краязнаўчая экскурсія “Вандроўка да дзядзькі Ігната” па маршруту Глыбокае-Пліса-Прошкава-Празарокі. Усе жадаючыя змогуць наведаць магілу І. Буйніцкага, а на шляху да радзімы заснавальніка беларускага тэатра даведацца пра цікавыя факты гісторыі Глыбоччыны, узгадаць легенды і паданні азёрнага краю.
У фондах музея захоўваецца шмат цікавага матэрыялу пра жыццё і творчасць Ігната Цярэнцьевіча. Маюцца фотаздымкі, афішы выступленняў трупы, вялікая колькасць успамінаў старажылаў, удзельнікаў яго калектыву. Урыўкі з некаторых хочацца прывесці.
Успаміны Ядвігі Іванаўны Радзевіч, удзельніцы танцавальнай трупы І. Буйніцкага: «Сам Буйницкий произвёл на меня сильное впечатление и как артист, и как человек. Он был вежлив, привлекателен, роста среднего, средней полноты, голос его был ближе к баритону, говорил он с нами по-белорусски….
В труппе… участвовало 8 актёров, и человек приблизительно 16 танцоров. Перед концертами были репетиции, которые проводил сам Буйницкий. Репетиции проходили оживленно, весело…. Я была счастлива, что Буйницкий учил меня танцам».
Успаміны Зыгмунда Абрамовіча, акцёра трупы І. Буйніцкага: “Сам Буйніцкі быў… драматычны артыст, і ўваходзіў, падпяваючы баском, у склад нашага невялікага, але добра зладжанага хору, з яўнай прыемнасцю чытаў са сцэны забаўныя вершы Альберта Паўловіча. Але, як я глыбока перакананы, Ігнат Буйніцкі перш за ўсё быў да мозгу касцей танцор…
У жыцці і ў працы нашай трупы Ігнат Буйніцкі займаў, натуральна, галоўнае становішча. Мы ўсе… лічылі яго абсалютным аўтарытэтам, што зусім не адбівалася на нашых сяброўскіх адносінах. Характэрнай рысай была яго стрыманасць, аднолькавае стаўленне да ўсіх членаў ансамбля (не выключаючы і сваіх дачок), чулыя адносіны да кожнага свайго супрацоўніка. Усё гэта ў штодзённым жыцці нашай трупы было з’явай звычайнай і радаснай…”.
Успаміны І. Голера, удзельніка трупы:“Ігнат Буйніцкі быў сярэдняга росту, чорнавалосы, з сівымі скронямі. Танцаваў заўсёды “з сэрцам”. Акцёрам танцы паказваў сам, музыкам мелодыі таксама напяваў сам. Займаўся з трупай стала і ўзімку, і ўлетку….
У Буйніцкага танцоры і ў хоры многія былі мясцовыя, а дзяўчаты – адукаваныя, якія скончылі настаўніцкія семінарыі. У Палівачах выступалі часта і без дазволу начальства, але ў паездкі І. Буйніцкі браў дазвол ад губернатара”.
Ігнат Буйніцкі ішоў цяжкім шляхам пачынальніка. На гэтым шляху было недавер’е, варожыя адносіны, забароны, цяжкае матэрыяльнае становішча. Не раз прыйшлося спыняць дзейнасць трупы, збіраць сродкі і сілы. Але на гэтым шляху сустракалі яго павага і любоў гледачоў. Спраўдзіліся словы, выказаныя ў пачатку ХХ стагоддзя на старонках “Нашай нівы”: “Памяць Ігната Буйніцкага будзе святой для ўсіх”.
Таму сёння мы, нашчадкі Ігната Буйніцкага, павінны аддаць яму даніну павагі, узгадаць моманты з яго біяграфіі і творчага шляху, дакрануцца да таямнічага і захапляльнага свету тэатральнага мастацтва, самабытных каштоўнасцей беларускай народнай культуры пачатку ХХ стагоддзя.
Алена МЯДЗЕЛЕЦ, навуковы супрацоўнік гісторыка-этнаграфічнага музея.


Автор: Елена Мяделец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта пад такой назвай супрацоўнікі гісторыка-этнаграфічнага музея падрыхтавалі выставу да юбілею нашага славутага земляка – Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика