QR-код і Чорная Панна . 21.by

QR-код і Чорная Панна

25.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нясвіж працягвае павялічваць сваю турыстычную прывабнасць.

Ён адным з першых гарадоў у краіне забяспечвае свае культурна-гістарычныя аб’екты інавацыйнымі тэхналогіямі QR-кода.

Ініцыятыва гэтага праекта належыць Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку «Нясвіж». Асноўная мэта — яшчэ больш павялічыць турыстычную прывабнасць горада, зрабіць інфармацыю пра культурна-гістарычныя аб’екты шырокадаступнай для айчынных і замежных турыстаў. Сучасная тэхналогія ўяўляе сабой наступны працэс: праз сканіраванне QR-кодаў можна будзе праслухаць аўдыёгід і наведаць раздзел сайта музея-запаведніка «Нясвіж», прысвечаны канкрэтным аб’ектам. Інфармацыя даводзіцца на чатырох мовах: беларускай, англійскай, рускай, польскай. Першымі ў спіс значных гістарычных аб’ектаў горада ўвайшлі Радзівілаўскі палац, касцёл Божага Цела, гарадская ратуша, Слуцкая брама, Дом рамесніка, былыя манастырскія комплексы бернардзінцаў і бенедыкцінак.

Да таго ж у музея-запаведніка «Нясвіж» з’явіўся першы афіцыйна зарэгістраваны таварны знак. З гэтага часу выкарыстанне і размяшчэнне яго на якіх-небудзь аб’ектах магчыма толькі з дазволу праваўладальніка.

А ў крамах музея з’явіўся ў продажы фірменны шакалад «Чорная Панна Нясвіжа». Выява Чорнай Панны на абгортцы была абрана па выніках адкрытага конкурсу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музея «Нясвіж» з’явіўся таварны знак і фірменны шакалад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика