Утвержден гимн Глубокого. 21.by

Утвержден гимн Глубокого

27.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім Доме культуры праходзіла ўсеагульнае праслухоўванне музычных твораў, якія прэтэндавалі стаць гімнам горада Глыбокае. Прагучалі з адначасовай праекцыяй на відэаэкран тэкстаў 7 кампазіцый, прадстаўленых на конкурс: “Глыбоцкі вальс” і “Табе, маё Глыбокае” – музыка Г. Шаколы, словы В. Гарановіча, “Мой горад” – музыка Б. Грамакоўскага, словы А. Жыгунова, “Красуй, мой горад” – словы і музыка Б. Грамакоўскага, “Гімн г. Глыбокае” – словы Ф. Фядотава, музыка Л. Чарняўскай (г. Полацк), “Глыбокае” – музыка і словы В. Граноўскага (г. Полацк) і “Глыбокае” – музыка і словы Л. Лаўрыновіча (г. Браслаў).
Па меркаванні прысутных у зале і прадстаўнічага журы, усе конкурсныя работы з’яўляюцца высокамастацкімі творамі і вартыя таго, каб іх заўсёды спявалі на ўрачыстых мерапрыемствах і ў святочных канцэртных праграмах. Пасля падвядзення вынікаў галасавання журы назвала тры лепшыя творы: “Мой горад”, “Табе, маё Глыбокае” і “Красуй, мой горад”. Разгледзеўшы вынікі галасавання і ўлічыўшы ацэнкі членаў журы, аргкамітэт па падрыхтоўцы да 600-годдзя г. Глыбокае зацвердзіў гімнам горада музычную кампазіцыю “Мой горад”, створаную паэтам А. Жыгуновым і самадзейным кампазітарам Б. Грамакоўскім. 
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, арганізатары і журы конкурсу ўдзячны ўсім, хто ўславіў наш родны горад у вершах і музыцы.


Автор: Анатолий Зинкевич
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім Доме культуры праходзіла ўсеагульнае праслухоўванне музычных твораў, якія прэтэндавалі стаць гімнам горада Глыбокае....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика