Детский реабилитационно-оздоровительный центр “Колос” уверенно стоит на охране детского здоровья. 21.by

Детский реабилитационно-оздоровительный центр “Колос” уверенно стоит на охране детского здоровья

26.04.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарнобыльская трагедыі – 30 гадоў
На ахове дзіцячага здароўя


Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Колас” пачаў сваю дзейнасць 1 чэрвеня 2004 года, у дзень абароны дзяцей, і з той пары ўпэўнена стаў на ахове дзіцячага здароўя.
Круглагадова з розных куткоў Беларусі прыязджаюць сюды школьнікі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Як адзначыў намеснік дырэктара ўстановы Яўгеній Гулюта, у асноўным тут праходзяць аздараўленне дзеці з зоны  радыеактыўнага забруджвання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З агульнай колькасці адпачывальнікаў за мінулы год, а іх было 7938 чалавек, доля пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы склала 7138. Разам з беларускімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ва ўстанове папраўляюць здароўе дзеці з Расіі.


База цэнтра ўтрымлівае ўсё неабходнае, каб ажыццяўляць аздараўленне на высокім узроўні. Больш за тое, ва ўстанове створаны ўмовы безбар’ернага асяроддзя, што дае магчымасць аздараўліваць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.


Профіль цэнтра – агульнатэрапеўтычны. Лячэбны і рэабілітацыйны напрамкі ажыццяўляюцца з дапамогай разнастайных фактараў фізічнага ўздзеяння. Для вольнага часу дзяцей тут таксама выдатныя ўмовы. Пры цэнтры працуюць 18 гурткоў і секцый розных накірункаў. Насычаная культурна-масавая работа не ідзе ў разрэз з навучальнай часткай, наадварот, з’яўляецца лагічным яе працягам.
Дзецям, якія аздараўліваюцца, прадстаўлена 6-разавае харчаванне, у рацыён якога ўваходзяць свежыя фрукты, агародніна, рыбныя і морапрадукты, а таксама натуральныя сокі.



У красавіку ў прыгожы куточак Кобрыншчыны, які “схаваўся” ад гарадской мітусні пад кронамі велічных соснаў, прыехалі школьнікі з Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Вучаніца 7 класа Галавінскай сярэдняй школы прызналася, што на гасціннай кобрынскай зямлі яна ўпершыню, але ўжо знайшла тут сяброў. А вось для Даны Бастынец з вёскі Дварэц Лунінецкага раёна ў “Коласе” ўсё знаёма да дробязяў, бо яна тут ужо трэці раз.

Як заўважыў Яўгеній Гулюта, установа разлічана на 532 чалавекі і яе магутнасць заўсёды выкарыстоўваецца “на поўную”. Напэўна, чыстае паветра, добрыя умовы ў спалучэнні з апантанасцю людзей, якія шчыруюць тут зранку да вечара, і даюць той самы, чаканы, аздараўленчы эфект.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарнобыльская трагедыі – 30 гадоў На ахове дзіцячага здароўя Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Колас” пачаў сваю дзейнасць 1 чэрвеня 2004 года, у дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика