Убрать и сохранить. Земледельцы Копыльщины продолжают уборку кукурузы. 21.by

Убрать и сохранить. Земледельцы Копыльщины продолжают уборку кукурузы

20.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Восень працягвае весці адлік працоўным будням. Земляробы Капыльшчыны прадаўжаюць уборку кукурузы: на сілас і зерне. Як вядуцца гэтыя работы ў ААТ «Ціміразеўскі»?

Паводле слоў галоўнага агранома Віталя Гаўрыса, усяго ў сельгаспрадпрыемстве пасеяна 1690 га кукурузы, з іх 245 га будуць убіраць на зерне, астатнюю — на сілас.


■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс (справа) з механізатарам Уладзімірам Казакевічам

«Кукурузны сілас — адзін з самых спажыўных і карысных відаў корму. Для таго, каб забяспечыць буйную рагатую жывёлу кармамі з паўтарагадовым запасам, яго трэба нарыхтаваць не менш за 21 тысячу тон», — адзначыў Віталь Іванавіч.

У рабоце задзейнічаны два камбайны: «Джон Дзір», ім кіруе Уладзімір Казакевіч, і КЗР, на якім працуе Уладзімір Сямашка. На адвозцы здробненай масы ў асноўным выкарыстоўваюць трактары. Яны маюць большую праходнасць і могуць працаваць нават на вільготнай, глеістай глебе, а гэта пры сёлетнім няўстойлівым надвор’і вельмі важна, да таго ж і ў «ПІМ», які прычапляюць да трактара, умяшчаецца па 13-14 тон зялёнай масы.

У дзень нашага наведвання гаспадаркі нарыхтоўка кукурузы на сілас вялася непадалёку ад Бучаціна, там жа, на прыфермскай тэрыторыі нядаўна пабудаваны тры новыя сянажна-сіласныя траншэі. У першую з іх і выгружалі здробненую кукурузную масу, дзе яе трамбаваннем ужо займаліся два магутныя «Амкадоры».


■ Ідзе трамбаванне сіласнай траншэі

У адказ на пытанне, на якія аспекты пры правядзенні работ звяртаецца пільная ўвага, галоўны аграном расказаў, што вельмі важна, каб кукурузныя пачаткі і зерне ў іх былі сплюшчаныя. «Калі гэтага не адбываецца, корм страчвае сваю спажыўнасць, — тлумачыць Віталь Іванавіч, — цэлыя зярняты практычна не пераварваюцца жывёлай і праходзяць «транзітам» праз яе арганізм. Так што карысці ад такога корму вельмі мала. Для гэтага камбайны абсталяваны спецыяльнымі вальцамі (крэкерамі), якія і плюшчаць кукурузу. Таму перад пачаткам нарыхтоўчай кампаніі мы памянялі два вальцы. Яшчэ важна сачыць за вастрынёй рэзальных апаратаў, паколькі ад ступені і якасці здрабнення зялёнай масы таксама залежыць спажыўнасць корму».

Працэс кантралююць адказныя спецыялісты: і на палетках (брыгадзіры альбо аграномы), і ля сіласнай ямы.

…Пакуль ішла гутарка з галоўным аграномам, «Джон Дзір» зрабіў круг і спыніўся ў чаканні наступнага трактара пад пагрузку зялёнай масы. Віталь Гаўрыс падышоў да камбайнера, каб абмеркаваць заданне на бліжэйшы час. Далучылася да размовы і аўтар гэтых радкоў. Сціпла ўсміхаючыся, Уладзімір Казакевіч крыху расказаў пра сябе. Паведаміў, што родам з Магілёўшчыны. А прывялі яго ў Капыльскі раён справы сардэчныя — менавіта тут жыла яго будучая жонка. І было гэта 12 гадоў таму. Зараз  Казакевічы абсталяваліся ў сучасным доме, які ім выдзеліла гаспадарка, гадуюць траіх дзяцей: хлопчыка і дзвюх дзяўчынак. Малодшая Віялета яшчэ зусім малая, таму матуля Алена Міхайлаўна (сацыяльны работнік Капыльскага ТЦСАН) пакуль не працуе. Маюць невялікую хатнюю гаспадарку — а як на вёсцы без яе! Асноўны занятак механізатара — удзел у корманарыхтоўчай кампаніі: ільвіную долю ўсіх кармоў у гаспадарцы назапашана з яго ўдзелам. А вось вясной ён выводзіць на палеткі «Расу» — займаецца падкормкай і апрацоўкай пасеваў.

«Яшчэ кукурузы нямала, ёсць над чым працаваць, — гаворыць Уладзімір, — спадзяюся, што да канца месяца з задачай справімся».

Маргарыта САКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восень працягвае весці адлік працоўным будням. Земляробы Капыльшчыны прадаўжаюць уборку кукурузы: на сілас і зерне. Як вядуцца гэтыя работы ў ААТ «Ціміразеўскі»?...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика