Врач-гигиенист Людмила Белицкая: «Требования к санитарной безопасности стали намного строже». 21.by

Врач-гигиенист Людмила Белицкая: «Требования к санитарной безопасности стали намного строже»

17.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі заходзіць гутарка пра медыкаў, то адразу ўспамінаюцца спецыялісты, якія лечаць людзей. Хаця, бясспрэчна, ёсць і такія ўрачэбныя прафесіі, прадстаўнікі якіх займаюцца папярэджаннем захворванняў. І менавіта такой рабоце ўрач-гігіеніст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Л.Л.Бяліцкая прысвяціла 35 гадоў свайго жыцця. Прычым у яе працоўнай кніжцы ў графе «месца работы» запісана толькі адна ўстанова, у Пружанах.

Як успамінае Людміла Леанардаўна, хаця гэта быў яе свядомы выбар, спачатку марыла аб іншай прафесіі, калі заканчвала школу ў г.Ляхавічы:
— Адразу спрабавала паступаць у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на лячэбную справу, але не хапіла паўбала. Таму на наступны год аддала дакументы туды ж, але ўжо на медыка-прафілактычны факультэт і пасля паспяховай здачы іспытаў стала студэнткай.
Вучыцца з аднаго боку было цяжка, бо засвойваць даводзілася вялікі аб’ём ведаў. Але з іншага боку, як толькі ўцягнулася ў вучобу, стала намнога прасцей. Самае галоўнае, як зазначае спецыяліст з вялікім працоўным стажам, імкнуцца засвоіць навуку на прафесійным узроўні. Напрыклад, тым, хто мяркуе паступаць на той жа самы факультэт, раіць больш увагі надаваць спецыяльным дысцыплінам, хаця будучых гігіеністаў і тады, і цяпер вучаць практычна ўсяму, чым валодае сучасная медыцына.
Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы выпускніца атрымала накіраванне на працу ў Пружаны, дзе і працуе па сённяшні дзень. Першыя працоўныя дні Людміла Леанардаўна памятае дагэтуль. Тады цэнтр узначальваў Я.І.Шчэрба, які заўсёды падтрымліваў маладых спецыялістаў. Ды і працаваць у той час было ўсё-такі прасцей, чым зараз.
— Настолькі высокіх патрабаванняў да санітарнай бяспекі ў тыя гады не было, да многага дзеючае заканадаўства ставілася не так строга, як сёння,— тлумачыць Людміла Леанардаўна.— Цяпер жа даводзіцца засвойваць вялікую нарматыўную базу, дапамагаць людзям выконваць усе неабходныя патрабаванні.
З нядаўняга часу праверкі санітарных урачоў былі адменены, ім на змену ўведзены маніторынг і іншыя мерапрыемствы, вынікам якіх становяцца не штрафныя санкцыі, а рэкамендацыі і прадпісанні. Калі ж парады спецыялістаў не знаходзяць водгук, тады ўжо выкарыстоўваюцца больш строгія меры ўздзеяння. Як адзначае ўрач-гігіеніст, прыемна, што з пачатку бягучага года падобных канфліктных сітуацый не ўзнікала.
— Па новай методыцы мы выступаем у ролі пакупнікоў, і толькі пры выяўленні недахопаў дэманструем пасведчанні і пачынаем разбіральніцтва. І такі падыход больш разумны, бо, напрыклад, сучасным прадаўцам няпроста трымаць у памяці некалькі сотняў найменняў прадукцыі і тэрміны іх годнасці. Таму наша задача паказаць, дзе ёсць хібы і патрабаваць іх выправіць.
Хаця за час сваёй практыкі Людміла Леанардаўна ўспамінае і тыя сітуацыі, калі рэакцыю прадаўцоў нельга было назваць адэкватнай. У падобных выпадках даводзілася ўспамінаць лекцыі па псіхалогіі: не душыць сваім аўтарытэтам і паўнамоцтвамі, а пераконваць у тым, што санітарныя нормы выгадна выконваць уласнікам гандлёвых аб’ектаў для захавання свайго ж аўтарытэту.
Адказнае стаўленне мамы да сваёй работы паўплывала і на выбар сына Л.Л.Бяліцкай, які таксама звязаў сваё жыццё з медыцынай, але з іншага, тэхнічнага, боку. Магчыма, калі падрасце ўнучка, якой зараз паўтара года, то яна, як і бабуля, будзе папярэджваць хваробы.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі заходзіць гутарка пра медыкаў, то адразу ўспамінаюцца спецыялісты, якія лечаць людзей. Хаця, бясспрэчна, ёсць і такія ўрачэбныя прафесіі, прадстаўнікі якіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика