Служили два товарища… 90 лет исполняется бывшему начальнику машинно-счетной станции Евгению Бессарабу. 21.by

Служили два товарища… 90 лет исполняется бывшему начальнику машинно-счетной станции Евгению Бессарабу

03.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не кожнаму з нас наканавана дажыць да дзевяноста гадоў. А пражыць так, каб цябе прыйшлі віншаваць са значным юбілеем не толькі родныя, сябры, але і былыя начальнікі, — і ўвогуле ўдзел адзінак. Яўген Аляксандравіч Бесараб — адзін з такіх рэдкіх шчасліўчыкаў…

— Ну, вітаю, сябар мой дарагі! Колькі гадоў! – не хаваючы хвалявання, былы кіраўнік раённай інфармацыйна-вылічальнай станцыі Міхаіл Георгіевіч Семечка моцна цісне руку і абдымае свайго таварыша, якому днямі спаўняецца 90 гадоў.
Віноўнік урачыстасці Яўген Аляксандравіч — не мясцовы. Нарадзіўся 5 жніўня 1928 года ў Любчанскім (цяпер — Навагрудскім) раёне Гродзенскай вобласці. Адразу пасля вайны паступіў у фінансава-эканамічны тэхнікум, пасля заканчэння якога на працягу года асвойваў асновы бухгалтарскага ўліку ў Навагрудскім райфінаддзеле.
Пазней быў прызваны ў армію. За час службы паспеў адвучыцца ў партыйнай школе ў г.Клайпеда, пасля заканчэння якой уладкаваўся на працу інспектарам (пасля – старшым інспектарам) у фінаддзел Ружанскага выканкама. Тут, у Ружанах, Яўген пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Вольгай, якая працавала медсястрой у мясцовай бальніцы. Тут з’явіўся на свет іх сын Аляксандр…
У 1961 годзе, адразу пасля аб’яднання Ружанскага і Пружанскага раёнаў, Яўген Аляксандравіч быў пераведзены ў Пружаны старшым інспектарам па бюджэце. Праз некаторы час першакласнага спецыяліста прызначылі начальнікам машынна-падліковай станцыі, якая стала функцыянаваць на вул. Тармасава (гэты цагляны будынак, пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі царскім страхавым таварыствам, сёння з’яўляецца Домам малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў).
— Спецыфіку бухгалтарскага ўліку я ведаў на выдатна, а вось увесці дадзеныя ў спецыяльную машыну было складана, таму на працягу трох месяцаў я праходзіў спецыялізацыю ў г.Рыга, — успамінае сёння ганаровы юбіляр.
Пэўныя змены ў жыццё Яўгена Бесараба ўнёс 1971 год, калі машынна-падліковую станцыю аб’ядналі з раённым аддзелам статыстыкі ў адну ўстанову, якая стала называцца інфармацыйна-вылічальнай станцыяй. І Яўген Аляксандравіч “пайшоў на паніжэнне”: стаў намеснікам Міхаіла Георгіевіча Семечкі і адказваў за сферу механізавання ўліку: апрацоўку дарожных лістоў, ведамасцей на зарплаты і г.д.
Аб сваім надзейным “падліковым тандэме” ні разу не пашкадаваў ні адзін, ні другі.
— Жэня быў вельмі добрым спецыялістам, першакласным інжынерам, я б нават сказаў: асам, які разбіраўся ў складанай машыне лепш, чым іншыя выпускнікі інстытутаў. Я ведаў, што фронт работы, за які ён адказвае, будзе выкананы добрасумленна, – з захапленнем адклікаецца пра сябра-намесніка Міхаіл Георгіевіч.
— А Міша, — у адказ парыруе Яўген Аляксандравіч, — быў вельмі добрым кіраўніком: прыстойным, чалавечным. З ім немагчыма было не сябраваць.
У падначаленні ў сябра Яўген Бесараб працаваў сумленна, нягледзячы на вялікую грамадскую нагрузку: быў членам камітэта народнага кантролю і старшынёй камісіі па выкананні правілаў гандлю, неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР. І ў 1988 годзе Бесараб «своечасова» выйшаў на пенсію: акурат у той год адбылася рэарганізацыя вылічальнай станцыі і механізацыяй уліку сталі займацца цэнтралізавана ў г. Кобрыне. У Пружанскім раёне застаўся толькі аддзел статыстыкі на чале з нязменным кіраўніком Міхаілам Георгіевічам Семечкам…
Без справы Яўген Аляксандравіч сядзець не мог — і неўзабаве ўладкаваўся на працу ў камунальна-эксплуатацыйную часць, дзе праслужыў пяць гадоў.
— А сёння я ўзначальваю цэлы «мужчынскі батальён»: сын, паспяховыя ўнукі (старэйшы Дзмітрый з’яўляецца памочнікам начальніка следчага аддзела, а малодшы Алег працуе ў службе аховы). Кожны з іх падарыў мне ўжо па праўнучку. Дай Бог ім, і Вам, і ўсім людзям пражыць так доўга і шчасліва, як я, – кажа мне на развітанне дзевяностагадовы юбіляр.
— А я, сябар, з табой не развітваюся, — усміхаецца яму Міхаіл Семечка. — Нам ёсць пра што з табой яшчэ пагаварыць. Жыццё ж працягваецца! Са святам цябе, дарагі!

Алена Зялевіч, фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не кожнаму з нас наканавана дажыць да дзевяноста гадоў. А пражыць так, каб цябе прыйшлі віншаваць са значным юбілеем не толькі родныя, сябры, але і былыя начальнікі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика