Шедевры из мыла делает Мария Румо в Докшицком районе. 21.by

Шедевры из мыла делает Мария Румо в Докшицком районе

Размер текста:
A
A
A

Шедевры из мыла делает Мария Румо в Докшицком районе
Якія сувеніры часцей за ўсё прывозяць з вандровак? Магніцік на лядоўню, талерку з краявідамі, паштоўкі… Пачатак спіса не надта арыгінальны. Госці ж свята ў Докшыцах да традыцыйных сувеніраў мо­гуць набыць на памяць…духмянае мыла ручной работы з выявай сімвала фестывалю – лебедзя і краявідамі горада ад Марыі Румо.

Марыя працуе медыцынскай сястрой у санаторыі “Баравое” і мае такое карпатлівае захапленне, як мылаварэнне. Колькі часу таму аформіла дакументы на занятак рамеснай дзейнасцю і ўсе вольныя хвілінкі імкнецца ўдасканальвацца ў гэтай справе: вывучае саставы мыльных асноў і іх узаемадзеянне з масламі, араматызатарамі і пігментамі. Спрабуе вырабляць мыла рознай вагі, формы і афарбоўкі, камбінуе цвёрдыя асновы з жэлепадобнымі, празрыстыя — з белымі і гэтак далей. Спецыяльна да першага верасня майстар заказала водарастваральныя карцінкі на школьную тэматыку, а да дня нараджэння горада – з адметнымі месцамі райцэнтра. Пра сваё хобі жанчына расказвае так:
– Я не з тых, каму даспадобы шыццё, вязанне ці вышыўка. Але калі патрапіла ў Сеціве на майстар-клас па мылаварэнні, адарвацца не змагла. Гэты працэс вельмі таямнічы і захапляльны, нагадвае нечым вопыты ў хімічнай лабараторыі.
Марыя Румо дадае, што перад тым, як зрабіць самы першы кавалачак мыла, яна два гады вывучала асаблівасці гэтага працэсу самастойна. Усё ж такі гэта касметычны прадукт, а таму пры яго хай сабе і хатняй вытворчасці трэба прытрымлівацца галоўнага запавету медыцынскай этыкі: не нашко­дзь. Дарэчы, да яе любімай справы неабыякавыя сын і муж: даюць слушныя парады па развіцці групы з вырабамі ў сацыяльных сетках, дапамагаюць з дэталямі: выбарам упакоўкі, афармленнем заказаў.
Па словах рамесніка, варыяцый з мыльнай прадукцыяй безліч: хтосьці просіць зрабіць кавалачак мыла для сябе з пэўным пахам і не зважае на мудрагелістасць формы, іншы шукае арыгінальны адрасны падарунак і просіць улічыць захапленні, пол, узрост. Для дзяцей часцей заказваюць мыла ў выглядзе гадзіннічкаў, звяркоў, казачных персанажаў. Жанчынам выбіраюць мыла ў форме кветак, прысмакаў, сэрцайкаў. Для моцнай паловы чалавецтва часцей выбіраюць тэматычныя наборы рыбака, гульца ў камп’ютарныя гульні і інш. Зараз выклікаюць цікавасць вясельныя наборы для маладажонаў, словам, ёсць месца для творчасці і самаўдасканальвання.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія сувеніры часцей за ўсё прывозяць з вандровак? Магніцік на лядоўню, талерку з краявідамі, паштоўкі… Пачатак спіса не надта арыгінальны.
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

14.12.2018
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
15.12.2018
Mir24.TV Belarus
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Газета Авангард
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Горецкий вестник
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика