Шумилинская районная организация БелОИ отметила своё 30-летие. 21.by

Шумилинская районная организация БелОИ отметила своё 30-летие

23.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Спяваюць удзельнікі клуба "Душа"

Прапанавана перайменаваць у таварыства Дабрыні

30 год з дня заснавання адзначыла Шумілінская раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў.
Паўнюткая зала ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў, дзе 19 кастрычніка праходзілі ўрачыстасці з нагоды юбілею, сведчыла аб правільнасці прыняцця ў 1988 годзе пастановы бюро райкама партыі і райвыканкама па стварэнні раённай суполкі БелТІ, аб тым, што арганізацыя аказалася патрэбнай і дзеяздольнай. Для многіх яна стала выратавальным кругам у віхуры жыццёвых нягод, дапамагла паверыць, што жыццё не скончылася, што яно для кожнага прызапасіла яшчэ нямала дабра і яркіх фарбаў.
І самі члены арганізацыі, і шматлікія госці, якія завіталі на юбілейныя  ўрачыстасці, гаварылі пра галоўнае: пра неабходнасць падтрымкі ў хвіліны роспачы і адчаю, пра  веру ў сябе і свае сілы, якую так лёгка страціць і так цяжка вярнуць.


Ірына Новікава разам з узнагароджанымі Л. М. Нагібавай, Т. Я. Жэдзік, Т. Л. Струй і С. І. Балашэўскай.

Сёння арганізацыя дае магчымасць многім людзям не застацца сам-насам са сваімі праблемамі, дапамагае раскрываць свой патэнцыял, жыць паўнацэнным жыццём, сваім прыкладам прымушае і некаторых здаровых людзей па-іншаму паглядзець на сябе, адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Ірына Мікалаеўна падзякавала кожнаму члену раённай арганізацыі БелТІ і яе старшыні Любові Нагібавай за згуртаванасць і добрыя справы, якімі яны праслаўляюць Шумілінскі раён на абласным, рэспубліканскім і нават на міжнародным узроўнях…

Аліна ПЯТРОВА.
Поўнасцю чытаць матэрыял у №82 ад 23.10.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спяваюць удзельнікі клуба "Душа" Прапанавана перайменаваць у таварыства Дабрыні 30 год з дня заснавання адзначыла Шумілінская раённая арганізацыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика