Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь прыйдзе СМС аб пачатку перапісу. 21.by

Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь прыйдзе СМС аб пачатку перапісу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

СМС аб пачатку перапісу
Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь прыйдзе СМС аб пачатку перапісу. І таксама будзе прадстаўлены адрас для інтэрнэт-перапісу. Гэта значыць можна будзе з мабільнага тэлефона адразу ўвайсці на наш сайт перапісу”, – сказала старшыня Беларускага нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ.
Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь прыйдзе СМС аб пачатку перапісу
Кіраўнік Белстата адзначыла, што ад перапісу будзе залежыць развіццё канкрэтнага рэгіёна. “Можна будзе прыняць рашэнне аб тым, якія сродкі неабходна будзе накіраваць у ахову задроўя, адукацыю, на будаўніцтва інфраструктуры, жылля, дзіцячых садоў. Сёння мы праводзім маштабную інфармацыйную работу і спрабуем данесці да ўсіх грамадзян Беларусі тое, што пройдзе гэтае мерапрыемства”, – падкрэсліла Іна Мядзведзева.
Як паведамлялася, з 4 па 30 кастрычніка ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва пад лозунгам “Погляд у сённяшняе – крок ў будучае”. Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.
Перапісацца можна будзе адным з трох спосабаў:
– самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт;
– на стацыянарных участках;
– у сябе дома падчас вуснага апытання перапісчыка.
Інфармацыю аб адрасах стацыянарных участкаў можна будзе знайсці на сайце Белстата. Перапіс праз інтэрнэт стане зручным спосабам для беларусаў, якія часова знаходзяцца за мяжой (калі чалавек пражывае менш за год за межамі краіны, перапісацца ён абавязаны, але гэта могуць зрабіць за яго і паўналетнія сваякі).
У сукупнасці ўсе новыя падыходы да правядзення перапісу дапамогуць скараціць у тры разы колькасць перапіснога персаналу, амаль у столькі ж разоў зменшыць час запаўнення перапіснога ліста. І канешне ж, павысіць якасць працэдур. Дапаможа пры правядзенні перапісу і спецыяльны кол-цэнтр, у які можна будзе звярнуцца па любых пытаннях па тэме. Ужо працуе і промасайт перапісу па адрасах www.перепись.бел  і www.census.by, дзе можна пазнаёміцца з дадзенымі кампаніі 2009 года і знайсці карысную інфармацыю і парады ад надыходзячай падзеі.
Першую інфармацыю пра колькасць насельніцтва Белстат прадставіць у лютым 2020 года, разгорнутую па сацыяльна-дэмаграфічных характарыстыках, у тым ліку фактычным беспрацоўі, – у ліпені 2020 года, а інфармацыю па самай складанай частцы апытальніка – дзейнасці насельніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі – у ліпені 2021 года.
БЕЛТА.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.209 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СМС аб пачатку перапісу “Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь прыйдзе СМС аб пачатку перапісу. І таксама будзе прадстаўлены адрас для інтэрнэт-перапісу....
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика