У Круглым адкрылi новую праваслаўную царкву
Iлона IВАНОВА
23 кастрычнiка ў Круглым адбылося ўрачыстае адкрыццё i асвячэнне праваслаўнага Свята-Троiцкага храма.
У цырымонii ўзяў удзел Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiр Канаплёў, якi дапамог знайсцi спонсараў для будаўнiцтва царквы. Новы храм у Круглым пабудаваны на месцы, дзе калiсьцi стаяла старая царква. Яна датавалася пачаткам ХIХ стагоддзя. У 1959 годзе будынак царквы разабралi i адправiлi ў суседнiя Бялынiчы для будаўнiцтва Дома пiянераў. У наш час праваслаўная царква ў Круглым адчынiлася ў прыстасаваным памяшканнi каля стадыёна, дзе раней былi спартыўныя раздзявальнi i цiр. Месца ўсiм не хапала, асаблiва ў вялiкiя праваслаўныя святы, i ў раённым цэнтры вырашылi пабудаваць новую царкву для праваслаўных вернiкаў. Сем разоў у Круглянскiм раёне прайшлi днi бязвыплатнай працы, калi ўсё заробленае пералiчвалася на рахунак, адкрыты спецыяльна для будаўнiцтва царквы. Cабралi больш за 500 мiльёнаў рублёў. Справаздачы аб тым, як расходуюцца гэтыя грошы, друкавалiся ў раённай газеце. Настаяцель Свята-Троiцкага храма айцец Генадзь лiчыць, што сёння царква вельмi патрэбная людзям.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 кастрычнiка ў Круглым адбылося ўрачыстае адкрыццё i асвячэнне праваслаўнага Свята-Троiцкага храма |
|