Cкралi палiва
Аляксандр ПУКШАНСКI
На працягу двух дзён выратавальнiкi лiквiдавалi аварыю на прадуктаправодзе, якi праходзiць праз тэрыторыю Бешанковiцкага раёна. А ўсё таму, што невядомыя спрабавалi скрасцi з яго палiва, якое транспартавалася з Уральскага рэгiёна Расii ў Латвiю.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў цэнтры прапаганды i навучання МНС па Вiцебскай вобласцi, аб уцечцы палiва паведаміў ляснiк Вярхоўскага ляснiцтва. На месца здарэння прыехалi супрацоўнiкi мясцовага падраздзялення МНС. Яны ўбачылi, як з трубы дыяметрам 530 сантыметраў, якая знаходзiцца на глыбiнi ў сярэднiм больш за метр, б’е фантанам дызпалiва. Разлiў нафтапрадукту быў зафiксаваны на плошчы каля 25 сотак зямлi. З дапамогай спецабсталявання, у тым лiку аўтамабiляў для збору дызпалiва, аварыя была поўнасцю лiквiдавана праз некалькi гадзiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух дзён выратавальнiкi лiквiдавалi аварыю на прадуктаправодзе, якi праходзiць праз тэрыторыю Бешанковiцкага раёна |
|