Зямлю «ацанiў» у $125-тысячны хабар?..
Iгар ГРЫШЫН
У пасёлку Ждановiчы Мiнскага раёна супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС i Фрунзенскага РУУС Мiнска, а таксама байцамi спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС на тэрыторыi спартыўна-аздараўленчага комплексу iмя М. Казея Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi была затрымана адказная асоба названага комплексу.
Падазраецца затрыманы ў тым, што падбухторваў дырэктара аднаго з унiтарных прадпрыемстваў да дачы хабару ў памеры $125 тыс. за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэннi дагавораў куплi-продажу зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi Федэрацыi і атрымаў частку сродкаў у суме $60 тыс. Таксама затрымана адказная асоба Дырэкцыi па кiраванню ўласнасцю Федэрацыi, якая падазраецца ў атрыманнi хабару ў памеры $12 тыс. за лабiраванне пытання аб перадачы права ўласнасцi на ўказаныя зямельныя ўчасткi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасёлку Ждановiчы Мiнскага раёна супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС i Фрунзенскага РУУС Мiнска
|
|