Вiзiтная картка Беларусi
Аляксандр ПУКШАНСКI
CЛАВЯНСКІ БАЗАР-2003 Сёння афiцыйна закрыецца ХХІ-ы Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцбеску». Сенсацыяй фестывалю, безумоўна, стала тое, што ўпершыню за ўсю гiсторыю конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi Гран-пры i 10.000 долараў атрымаў наш зямляк — гамяльчанiн Максiм Сапацькоў. Другi беларускi канкурсант — мiнчанiн Уладзiмiр Аўчароў падзялiў са спавячкай з Сербii i Чарнагорыi Аленай Тамашэвiч другую прэмiю конкурсу (па две тысячы долараў кожнаму — А.П.). Уладзiмiр таксама ўдастоены спецыяльнай прэмii (1000 долараў) iмя Уладзiмiра Мулявiна «За лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканаўчае майстэрства».На жаль, не ўсё з запланаванага атрымалася ў арганiзатараў фестывалю, падчас якога было шмат непрыемных сюрпрызаў. Напрыклад, нiколi раней не было так шмат адмененых мерапрыемстваў. Гледачы павiнны былi здаць набытыя бiлеты на «Канцэрт для рэжысёра з аркестрам», прысвечаны творчасцi знакамiтага рэжысёра Эльдара Разанава. Паралельна не было прэзентацыi яго новага фiльма «Ключ ад спальнi». Таксама адмянiлi спектакль «Гогаль-могаль», у якiм заняты папулярныя акцёры Людмiла Гурчанка i Аляксандр Мiхайлаў. Не прыехалi ў фестывальны Вiцебск i майстры расiйскага джазу, удзельнiкi канцэртнай праграмы «Новыя рускiя бабулькi», дрэнна запрашалi гумарыста Яна Арлазорава. Па чутках, гэта вынiк таго, што перад пачаткам фестывалю скарацiлi ганарарны фонд для яго ўдзельнiкаў. Ёсць iнфармацыя аб тым, што сума такой эканомii склала 80 тысяч долараў. Цiкава, што арганiзатары фестывалю на сваёй першай прэс-канферэнцыi не абверглi факт скарачэння каштарысу фестывалю. Мы ўжо паведамлялi аб тым, што прэзiдэнт 12-га лiпеня адкрыў цэнтральны спартыўны комплекс. А 13-га лiпеня каля Вiцебскага музычнага вучылiшча iмя Салерцiнскага адкрыўся помнiк гэтаму славутаму вiцяблянiну, якi быў музыказнаўцам, тэарэтыкам тэатра, крытыкам i г.д. Сёлета святкавалася сто гадоў з дня нараджэння Iвана Iванавiча. Цiкава, што ў Вiцебск даслаў тэлеграму знакамiты Мсцiслаў Растраповiч, якi павiншаваў вiцяблян з адрыццём помнiка. Таксама ў мiнулы аўторак у рамках фестывалю ўпершыню прайшло Свята славянскай паэзii. Перад яго пачаткам намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч паведамiла, што iдэя арганiзацыi гэтага мiжнароднага мерапрыемства належыць беларускiм паэтам. Iх iнiцыятыву падтрымаў асабiста Аляксандр Лукашэнка. У свяце бралi ўдзел майстры вершаванага слова з Беларусi, Расii, Украiны, Македонii. Яны чыталi свае творы. У мерапрыемстве таксама прынялi ўдзел розныя творчыя калектывы. А яшчэ ў гэты дзень у культурна-дзелавым цэнтры ААТ «КIМ» працавала выстава-кiрмаш «Малы бiзнэс у фестывальным Вiцебску», на якой можна было ўбачыць i купiць тавары больш 30 прадпрыемстваў Беларусi i Расii. А ўвечары ў гэтым цэнтры прайшоў традыцыйны канцэрт творчай дэлегацыi Iзраiля. Сярод гасцей былi i дыпламаты гэтай краiны. Як i ў мiнулыя гады, каля бiлетных кас — чэргi. Горад святкуе да ранiцы. У гатэлях не хапае люксаў для зорак эстрады. Вялiкая праблема таксама «люксавы» транспарт для знакамiтасцяў, бо лiмузiнаў у Вiцебску няма. Часова не бачна асобаў, якiя звычайна нiдзе не жывуць — бамжоў, знiклi некуды i бяздомныя сабакi. Камунальныя службы клапоцяцца, каб на вулiцах была чысцiня. Атрымлiваецца. А ў дырэкцыi фестывалю ўжо абмяркоўваюць, якiм будзе «Базар-2004» года? А, сапраўды, якiм ты будзеш?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны атлас ва ўсiх цывiлiзаваных краiнах свету з’яўляецца абавязковым атрыбутам дзяржаўнасцi нароўнi з гербам, сцягам i гiмнам. Па сутнасцi, на |
|