Днi культуры Швецыi праходзяць у нашай краiне ў другi раз з 3 па 25 чэрвеня
Ларыса ЦIМОШЫК
ЛЯСЫ-БАЛЯСЫ Дзiўна, але гэта так. «Незалежная Рэспублiка Мроя» павялiчвае свой уплыў у свеце. Так, напрыклад, ужо сёлета ў неаднаразовых беларускiх рок-каралёў з «НРМ» афiцыйна з’явiўся фан-клуб ва Украiне. Як паведамляюць кiеўскiя фанаты — з мэтай паляпшэння стасункаў з братняй беларускай культурай i дзеля забеспячэння iнфармацыйнага абмену памiж прыхiльнiкамi гурта.Нягледзячы на тое, што ва Украiне багата сваiх добрых рок-гуртоў, якiх, дарэчы, заўсёды добра прымаюць у Беларусi, у Кiеве ёсць нямала людзей, якiя цiкавяцца сучаснай беларускай музычнай культурай. Натуральна, музыка «такога класнага беларускага гурта не магла не дасягнуць Кiева», як адзначаюць стваральнiкi фан-клуба. Спачатку была адна касета з альбомам «Тры чарапахi». Яна хадзiла па руках, перапiсвалася па дзесяць разоў, ад чаго, натуральна, гублялася якасць. Так было, пакуль нарэшце кiяўлянам не ўдалося раздабыць два апошнiя дыскi — «Тры чарапахi-2» i «Дом Культуры». Тут i з’явiлася iдэя стварыць фан-клуб. Бо дыскi зноў-такi хадзiлi па руках, з iх запiсвалiся касеты, якiя разыходзiлiся па ўсёй Украiне. У вынiку гэтага самi дыскi вярнулiся да гаспадара ў жахлiвым стане, у пабiтых каробках. Праўда, кажуць, што сярод тых, хто слухаў «НРМ» ва Украiне, хто перапiсаў сабе гэтыя альбомы, не знайшлося нiводнага чалавека, якому б не спадабалася хоць адна з песень. Але цяпер, калi з’явiўся фан-клуб, якi нават мае свой фан-сайт у Iнтэрнэце (чаму, дарэчы, могуць пазайздросцiць беларусы), украiнскiя прыхiльнiкi гурта спадзяюцца мець iнфармацыю i атрымлiваць навiнкi ад «НРМ» у выглядзе дыскаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты тэрмiн выбраны не выпадкова. Бо, на погляд супрацоўнiкаў шведскага консульства ў Мiнску, памiж iх краiнай i нашай iснуюць iстотныя фальклорна-гiс |
|