Твой прадстаўнiк у Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiканняВiцебская вобласць «Савет Рэспублiкi з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўнiцтва. Ад кожнай вобласцi i горада Мiнска тайным галасаваннем абiраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласцi i горада Мiнска па восем членаў Савета Рэспублiкi. Восем членаў Савета Рэспублiкi назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь... Членам Савета Рэспублiкi можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 30 гадоў i пражывае на тэрыторыi пэўнай вобласцi, горада Мiнска не менш як пяць гадоў». Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь Горад Орша, Дубровенскi i Аршанскi раёны Андрэйчанка Уладзiмiр Паўлавiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканомiцы, бюджэту i фiнансах. Нарадзiўся ў 1949 годзе ў в. Мар’янава Лёзненскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Велiкалукскi сельскагаспадарчы iнстытут, Мiнскую вышэйшую партыйную школу. З 1994 года па цяперашнi час — старшыня Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.
Акружная Святлана Арцёмаўна Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Нарадзiлася ў 1947 годзе ў г. Чарнаўцы Украiнскай ССР. Скончыла Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут. З 1969 года па цяперашнi час — актрыса Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа ў г. Вiцебску. Народная артыстка Рэспублiкi Беларусь.
Асiпенка Васiль Сямёнавiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню. Нарадзiўся ў 1947 годзе ў в. Алiсаўка Краснагорскага раёна Бранскай вобласцi РСФСР. Скончыў Курскi сельскагаспадарчы iнстытут. З 2001 года па цяперашнi час узначальвае камунальнае унiтарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Паўночны» Гарадоцкага раёна Вiцебскай вобласцi.
Башметаў Валерый Сцяпанавiч Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i дзяржаўнаму будаўнiцтву. Нарадзiўся ў 1947 г. у в. Канец Суражскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Вiцебскi тэхналагiчны iнстытут лёгкай прамысловасцi, аспiрантуру Маскоўскага тэкстыльнага iнстытута. З 1993 года па цяперашнi час — рэктар установы адукацыi «Вiцебскi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт».
Iльнiцкi Мiкалай Мiкалаевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Нарадзiўся ў 1949 г. у в. Баранава Полацкага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iмя У.I. Ленiна, Iнстытут палiталогii i сацыяльнага кiравання. З 1994 года па цяперашнi час — дырэктар навукова-даследчай i асветнiцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк».
Касiнец Аляксандр Мiкалаевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы. Нарадзiўся ў 1959 годзе ў в. Роскi-Сялец Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Вiцебскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут, аспiрантуру Вiцебскага дзяржаўнага медыцынскага iнстытута. З 1997 года па цяперашнi час — рэктар установы адукацыi «Вiцебскi дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскi унiверсiтэт», кiраўнiк Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Iнфекцыя ў хiрургii».
Мартынаў Мiкалай Васiльевiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканомiцы, бюджэту i фiнансах. Нарадзiўся ў 1957 годзе ў в. Гудава Дубровенскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Iнстытут палiталогii i сацыяльнага кiравання. З 2002 года па цяперашнi час — генеральны дырэктар сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» ў г. Вiцебску.
Шэршань Пётр Пятровiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы. Нарадзiўся ў 1949 годзе ў в. Навасады Жалудоцкага раёна Гродзенскай вобласцi. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, Мiнскую вышэйшую партыйную школу. З 2000 года па цяперашнi час — генеральны дырэктар вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Вiцебскаблгаз». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|