21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Малы, ды неабходны

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

Прадпрымальнiкi задыхаюцца ад бясконцых праверак

ДЭПУТАТЫ АРШАНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА СТАЛI IНIЦЫЯТАРАМI ПРАВЯДЗЕННЯ ПАШЫРАНАГА ПРЭЗIДЫУМА САВЕТА I «КРУГЛАГА СТАЛА» НА ТЭМУ « СТАН ПРАДПРЫМАЛЬНIЦТВА Ў ГОРАДЗЕ», УГЛЕДЗЕЎШЫ ПАТРЭБУ Ў ГЭТЫМ АБМЕРКАВАННI Ў ЗВАРОТАХ ПРАДПРЫМАЛЬНIКАЎ ДА ДЭПУТАТАЎ I ПРАДСТАЎНIКОЎ УЛАДЫ. ТЭМА «НА СЛЫХУ» I ПА ТОЙ ПРЫЧЫНЕ, ШТО Ў КРАIНЕ АБМЯРКОЎВАЕЦЦА ПАДРЫХТАВАНЫ ЎРАДАМ ПРАЕКТ ЗАКОНА «АБ ПАДТРЫМЦЫ МАЛОГА I СЯРЭДНЯГА ПРАДПРЫМАЛЬНIЦТВА».

Развiццё малога i сярэдняга бiзнэсу актуальнае для Оршы. У пачатку 90-х гадоў яна апярэджвала iншыя гарады вобласцi ў прыватызацыйных працэсах: тут iмклiва расла колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i прыватных прадпрыемстваў, часта праводзiлiся аўкцыёны па продажы гарадской камунальнай маёмасцi. Усяго ў горадзе праведзена 90 аўкцыёнаў, дзе амаль 100 аб’ектаў камунальнай уласнасцi прадалi прыватнiку. Малы i сярэднi бiзнэс Оршы нейкi час актыўна рос колькасна. Потым прыцiх, стабiлiзаваўся i... стаў незаўважным у вобласцi. Праўда, некаторыя iнiцыятывы прадпрымальнiцтва пачыналiся адсюль i пазней.

Напрыклад, маршрутныя таксi аднымi з першых з’явiлiся ў Оршы. Колькасць i адначасова канкурэнцыя памiж iмi расла i набыла такi размах, што гарадскiя ўлады вымушаны былi ўзяць пад пiльны кантроль гэты вiд прадпрымальнiцтва i значна скарацiць яго на перавозках пасажыраў. Тым не менш сёння ўлада канстатуе: дзякуючы прадпрымальнiкам, занятым на перавозцы пасажыраў, выконваюцца сацыяльныя стандарты па абслугоўванню жыхароў горада.

На прэзiдыуме Савета пра станоўчыя тэндэнцыi ў развiццi малога i сярэдняга бiзнэсу расказала начальнiк аддзела эканомiкi гарвыканкама Галiна Папова.

У недзяржаўным сектары эканомiкi горада Оршы i прылеглых да яе тэрыторыi гарадках налiчваецца 4909 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i 334 юрыдычных асобы. На тысячу жыхароў у Оршы прыпадае 35 прадпрымальнiкаў. На прадпрыемствах у прыватнiкаў працуюць больш за восем тысяч чалавек, а гэта 14 працэнтаў занятых па гораду ў цэлым. За мiнулы год яны заплацiлi падаткаў на суму, якая склала 17 працэнтаў ад усiх паступленняў.

Дэпутаты i прадпрымальнiкi, сабраўшыся за «круглым сталом», выказвалi крытычныя заўвагi ў адрас уладаў. Шэраг пажаданняў выказала дэпутат i прадпрымальнiк у адной асобе Галiна Мацюшэнка.

Прадпрымальнiкi, сказала яна, вымушаны заключаць дагаворы арэнды памяшкання толькi на 11 месяцаў. Пры такiх умовах яны не зацiкаўлены ўкладваць сродкi ў рамонт, бо не ўпэўненыя, што застануцца ў гэтым памяшканнi на наступны год. Памяшканнi капiтальна адрамантуюцца ў тым выпадку, калi будуць перададзены на баланс арандатараў. Тады можна абавязаць iх на працягу трох гадоў зрабiць памяшканне ўзорным.

Мясцовыя ўлады не турбуюцца, не дасылаюць лiсты ў парламент наконт таго, што бiзнэс у малых гарадах i пасёлках патрабуе асаблiвай падтрымкi. Узровень беспрацоўя там звычайна вышэй, таму iснуе вострая патрэба ў адкрыццi новых рабочых месцаў. Яркi прыклад — город Барань i пасёлак Балбасава на Аршаншчыне.Калi прадпрымальнiк бярэцца арганiзаваць вытворчасць з новымi рабочымi месцамi ў малых гарадах i пасёлках, то варта аказаць яму дзяржаўную падтрымку: зменшыць падаткi, увесцi панiжальныя каэфiцыэнты на арэндную плату, адкрыць iльготныя крэдытныя лiнii.

У горадзе неабходна больш актыўна прадаваць прадпрымальнiкам памяшканнi першых паверхаў жылых дамоў, якiя не з’яўляюцца жылым фондам. Няхай яны размяшчаюць там прадпрыемствы гандлю i паслуг. Таксама трэба смялей перадаваць прыватнiку вытворчыя плошчы дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў. Ёсць прыклады, калi ўласнiк гатовы аплацiць усе затраты прадпрыемства па афармленню неабходнага пакета дакументаў. Але кiраўнiкi не садзейнiчаюць гэтаму працэсу, не хочуць «лiшнiх» клопатаў. Тым часам будынкi разбураюцца, памяшканнi пустуюць...

Галiна Мацюшэнка выказала думку прадпрымальнiкаў i наконт таго, што нi прыватным, нi дзяржаўным прадпрыемствам няма спакою ад праверак.

На адным дзяржаўным прадпрыемстве давялося пабачыць у рэгiстрацыйнай кнiзе, што за сем месяцаў года тут адзначылiся 52 праверкi! Правяраючыя не ўлiчваюць, што за адзiн дзень нельга выканаць усе новаўвядзеннi заканадаўства. I прадпрыемствы ўсiх вiдаў уласнасцi плацяць i плацяць штрафы.

Вялiкiя штрафы за нязначныя парушэннi з’яўляюцца сур’ёзным эканамiчным ударам для прадпрымальнiкаў. Таму нярэдка прадстаўнiкi малога i сярэдняга бiзнэсу становяцца банкрутамi цi пераводзяць свой бiзнэс у Расiю. Вядома, разам з iмi «з’язджаюць» у Расiю падаткi i рабочыя месцы.

Дэпутат выказала слушную прапанову: калi мясцовыя ўлады зацiкаўленыя ў тым, каб прадпрымальнiк застаўся ў горадзе, то ўвага кантралюючых органаў павiнна быць не каральнага, а прафiлактычнага характару.

Трэба даваць тэрмiн для ўхiлення выяўленых парушэнняў, i гэта будзе называцца (i з’яўляцца на самай справе) прафiлактыкай такiх у далейшым.

Найбольшую цiкавасць выклiкалi прапановы аб стварэннi ў горадзе бiзнэс-iнкубатара, цi гарадскога цэнтра для прадпрымальнiкаў. Праз «iнкубатар» можна будзе рэалiзоўваць адукацыйныя, iнфармацыйныя праграмы, а актыўным бiзнэсменам — атрымлiваць iльготнае права арэнды, кансультавацца па юрыдычных пытаннях і iншае.

Аршанскі раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнiкi задыхаюцца ад бясконцых праверак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика