21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаго яны баяцца?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

ВЯСКОВЫ БIЗНЭС

Напiсаць пра прадпрымальнiка, якi адкрыў сваю справу на вёсцы, яшчэ больш складана, чым здаецца. Па-першае, на вёсцы прадпрымальнiкаў мала, а па-другое — усе яны хочуць трымацца ў цянi. Размова не iдзе пра тых камерсантаў, якiя займаюцца купляй-продажам — такiх шмат. Амаль у кожным мястэчку стаяць iх палаткi цi кiёскi. А як пачуваюць сябе тыя, хто хоць што-небудзь вырабляе цi аказвае насельнiцтву паслугi?

Пад Баранавiчамi, напрыклад, знаходзiцца мэблевая фабрыка — невялiкае беларуска-расiйскае прадпрыемства. Прадукцыя яе iдзе галоўным чынам на Расiю, i фабрыка працуе стабiльна. Ва ўсякiм разе, мае магчымасць пералiчваць вялiкiя сумы на будаўнiцтва храмаў. Тут, як кажуць, сам Бог загадаў, каб пра гэта прадпрыемства было сказана добрае слова, але дырэктар сустрэчу з карэспандэнтам адкладваў, адкладваў... i тым самым даў зразумець, што сустракацца ў яго няма нiякага жадання. Пры гэтым намякнуў, што «афiшыраванне» яму не патрэбна.

У аддзеле эканомiкi Баранавiцкага райвыканкама мне паведамiлi, што з прадпрымальнiкамi, якiя «вырабляюць нешта канкрэтнае», у раёне слабавата, а вось тых, хто гандлюе, хапае. I ўсё ж знайшлi жанчын-«бiзнэсвумэн», якiя ў вёсцы Лясная i пасёлку Жамчужны аказваюць людзям паслугi (шыюць адзенне). Па тэлефоне дамовiўся аб сустрэчы, але пабачыцца зноў не давялося — тэлефон не адказваў, гаспадынi на месцы не было... Праблема не такая ўжо i вялiкая — няхай сабе шыюць на радасць вяскоўцам, а прадпрымальныя людзi, напэўна ж, знойдуцца i ў iншых раёнах.

У Ляхавiцкiм раёне расхвалiлi прадпрымальнiка, якi збiрае драўляныя домiкi i адпраўляе iх у Данiю. Цiкавы факт — чаму б пра дзелавога чалавека не напiсаць?

— Давайце адкладзём сустрэчу, а то каб часам не сурочыць, — папрасiў прадпрымальнiк.

А вось у Ганцавiцкiм раёне мне прапанавалi ажно трох прадпрымальнiкаў. Адзiн вырабляе ключы, другi — дзверы ды рамы, а вось трэцi — Леанiд Кахновiч — наладзiў перапрацоўку пiлавiння, якое затым адпраўляецца на экспарт. Па тэлефоне звязацца з iм не ўдалося, але я папрасiў, каб мне паказалi цэх, дзе чалавек з адходаў робiць грошы. Паехалi на ўскраiну райцэнтра, дзе знаходзiцца дрэваапрацоўчы цэх лясгаса, на тэрыторыi якога размясцiлася невялiкае прадпрыемства Кахновiча.

Паназiраў за працэсам перапрацоўкi, перакiнуўся словам-другiм з рабочымi. Вiзуальна абсталяванне цэха складаецца з дзвюх вялiкiх ёмiстасцяў, якiя займаюць адно памяшканне — фактычна гэта i ўсё абсталяванне. Пiлавiнне змешваюць з пэўным рэчывам, рабочы шуфлiкам засыпае iх у ёмiстасць i там пад цiскам пiлавiнне прасуецца ў малюсенькiя брыкецiкi, якiя вельмi нагадваюць макарону. Вось гэтыя брыкецiкi за мяжой iдуць на ацяпленне дамоў.

Гэта прыклад таго, як амаль на «пустым месцы» можна рабiць бiзнэс. I такую дзелавiтасць трэба толькi вiтаць.

Але зноў жа пагаварыць з гаспадаром не давялося — ён адмовiўся, умацаваўшы маё меркаванне аб тым, што нашы прадпрымальнiкi не хочуць «свяцiцца». А можа ў беларусаў такi характар — на людзях паскардзiцца, а ў ложку парадавацца?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напiсаць пра прадпрымальнiка, якi адкрыў сваю справу на вёсцы, яшчэ больш складана, чым здаецца. Па-першае, на вёсцы прадпрымальнiкаў мала, а па-друго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика