21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Афiцыянт «з дастаўкай» чакае выклiку

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

СФЕРА ПАСЛУГ

Развiццё сэрвiсу на вёсцы — справа не аднаго дня. Аднак, як казаў некалi вядомы палiтык, «працэс пайшоў». Сфера паслуг у глыбiнцы заўсёды была запатрабаваная, а ва ўмовах росту фiнансавага дабрабыту вяскоўцаў (у шэрагу гаспадарак людзi пачалi зарабляць прыстойныя грошы) адпаведна, павялiчваецца i попыт.

Аднак цi заўсёды ён задавальняецца ў поўным памеры? Напэўна, сетка ўстаноў сферы абслугоўвання на вёсцы пакуль яшчэ, мякка кажучы, далёкая ад iдэалу. Мiж тым, нельга казаць, што сэрвiс тут увогуле нiякiм чынам не развiваецца. Шмат дзе iнiцыятыву пачынае «перахоплiваць» прыватнiк, але i спажывецкiя таварыствы не губляюцца. Такiм чынам i ствараецца канкурэнтнае асяроддзе, якое справе нiколькi не шкодзiць, а толькi спрыяе паляпшэнню якасцi i даступнасцi вясковага сэрвiсу.

— У кожнай цэнтральнай сядзiбе сельгаспрадпрыемстваў на базе тутэйшых крамаў прамысловых тавараў мы стварылi так званыя цэнтры кааператыўнага ўчастка (ЦКУ), — кажа намеснiк старшынi праўлення Рагачоўскага раённага спажывецкага таварыства Раiса Дзядкова. — Такiм чынам, усяго iх зараз працуе 23. У развiццё цэнтраў зроблены вялiкiя ўкладаннi, думаю, што яны ў рэшце рэшт апраўдаюцца. Гэта перспектыўная справа, праўда, пакуль нейкiя вынiкi падводзiць яшчэ рана — цэнтры кааператыўнага ўчастка працуюць у раёне толькi каля года, але пэўныя перавагi i цяжкасцi можна адзначыць ужо зараз. Сэрвiсныя паслугi на вёсцы, канешне, запатрабаваныя, аднак iх развiццё адбываецца, магчыма, не так хутка i эфектыўна, як таго хацелася б.

Цэнтры кааператыўнага ўчастка на Рагачоўшчыне працуюць у даволi вялiкiх населеных пунктах (яно i зразумела — большае кола спажыўцоў, а значыць, большы попыт). Адзiн з найбольш «паспяховых» размешчаны ў вёсцы Цiхiнiчы. Увогуле тут надзвычай развiтая сацыяльная сфера. Як паведамiла старшыня Цiхiнiцкага сельсавета Галiна Серабро, зараз у вёсцы працуе вялiкая сярэдняя школа, дзе ёсць нават свая мастацкая галерэя.

Маецца i дзiцячы садок, якi ў блiжэйшы час (пасля правядзення належнай рэканструкцыi) набудзе статус цэнтра па развiццю дзiцяцi.

У Цiхiнiчах працуе сучасная амбулаторыя ўрача агульнай практыкi. Гэта медыцынская ўстанова абслугоўвае насельнiцтва чатырох блiжэйшых сельсаветаў.

Яшчэ тут надзвычай развiтая гандлёвая сетка — ёсць 5 крамаў, дзе рэалiзуецца шырокi асартымент тавараў. Так што вяскоўцы могуць усё набыць на месцы, не шукаючы пэўных варыянтаў у тым жа раённым цэнтры.

Як бачым, у Цiхiнiчах «сацыялка» па сённяшнiм часе прадстаўлена даволi прыстойна. Мабыць таму менавiта ў гэтай вёсцы плануецца сёлета стварыць першы ў Рагачоўскiм раёне аграгарадок.

— Будзе пабудаваны шэраг сацыяльна значных аб’ектаў, — адзначае Галiна Серабро. — Плануецца «запусцiць» уласную станцыю па абезжалезванню вады, пачнуць працаваць Дом культуры, мясцовая бiблiятэка, музей i школа мастацтваў. Мяркуецца зрабiць рэканструкцыю iнжынерных сетак. Праводзiцца рамонт дарог, зносяцца старыя будынкi. Усяго на развiццё iнфраструктуры будучага аграгарадка выдзелена 4,5 мiльярда рублёў.

У вытворчай сферы таксама справы ладзяцца. Мясцовае адкрытае акцыянернае таварыства «Цiхiнiчы» было створана год таму пры непасрэдным удзеле Нацыянальнага банка. Летась iнвестыцыi галоўнай фiнансавай установы ў гаспадарку склалi 3,7 мiльярда рублёў, а сёлета, як плануецца, укладаннi дасягнуць 14 млрд. рублёў. Зараз у ААТ «Цiхiнiчы» працуюць больш чым 300 чалавек. Калi летась сярэднi заробак тут склаў каля 100 тысяч рублёў, то зараз выходзiць дзесьцi 215 тыс. руб. (Плануецца, што ўжо праз некалькi гадоў сярэдняя заработная плата ў «Цiхiнiчах» дасягне 350 долараў.)

Зразумела, што рост даходаў спрыяе павелiчэнню попыту людзей на сэрвiсныя паслугi рознага кшталту. Таму мясцовы цэнтр кааператыўнага ўчастка ў гэтым сэнсе ўстанова даволi перспектыўная. Паводле слоў загадчыцы Цiхiнiцкага ЦКУ Ноны Адушкевiч, у асноўным паслугi зараз запатрабаваныя сярод пенсiянераў. Сярод найбольш «папулярных» паслуг — апрацоўка прысядзiбнага ўчастка. Падчас сезона палявых работ «на каня» людзi запiсваюцца загадзя. Расцэнкi прымальныя — 1,5 тысячы рублёў за «сотку». Таксама можна ўзяць на пракат неабходную тэхнiку — мiксер, кавамолку, электрамясарубку, сепаратар, кухонны камбайн, пыласос i шмат чаго яшчэ. Работнiкi цэнтра дапамогуць у зборцы мэблi цi, напрыклад, у выпасе жывёлы. Афармленне падарунка абыдзецца ў 430 рублёў. Сярод пакуль што «экзатычных» паслуг — сервiроўка стала на даму. Каштуе гэта 2 тысячы рублёў за гадзiну. Пры неабходнасцi афiцыянт прыязджае з горада i выконвае неабходную работу. Паводле слоў Ноны Адушкевiч, сервiроўку стала заказвалi толькi аднойчы, калi да некага з мясцовых жыхароў завiталi госцi з Iталii...

Рагачоўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развiццё сэрвiсу на вёсцы — справа не аднаго дня. Аднак, як казаў некалi вядомы палiтык, «працэс пайшоў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика