21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiсьмо ў парламент

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

АПОШНЯЯ ІНСТАНЦЫЯ

З якiмi просьбамi звяртаюцца грамадзяне краiны да дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў?

Сёлета з 1 студзеня па 13 кастрычнiка ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь паступiла больш за 3 тыс. зваротаў грамадзян. Людзi звяртаюцца з просьбамi перагледзець нормы Жыллёвага кодэкса, не змяняць заканадаўства аб iльготах, просяць дапамагчы ў вырашэннi тых цi iншых бытавых праблем...

Як паведамiлi нашаму карэспандэнту ў аддзеле пiсьмаў i прыёму грамадзян Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў, за ўказаны перыяд часу ў нiжнюю палату парламента паступiла 2545 пiсьмовых зваротаў, 798 чалавек звярнулiся асабiста. Больш за ўсё пiсьмовых i вусных зваротаў паступае ад жыхароў Мiнска. Сярод жыхароў беларускiх рэгiёнаў менш за ўсё пiсьмовых зваротаў ад тых, хто пражывае ў Гродзенскай вобласцi. Асабiста радзей звяртаюцца жыхары Вiцебшчыны.

Згодна са статыстыкай аддзела пiсьмаў i прыёму грамадзян, больш за ўсё зваротаў датычыцца работы праваахоўных органаў, пытанняў прапiскi, грамадзянства (465 зваротаў), перагляду i абскарджання судовых рашэнняў (294), фiнансаў i грашовых укладаў (223), прадастаўлення льгот (211), паляпшэння жыллёвых умоў, аперацый з нерухомасцю (131), прызначэння альбо павелiчэння памераў пенсiй i дапамог (125). Амаль не турбавалi жыхароў краiны пытаннi работы прамысловасцi, транспарту, сiтуацыя ў сферы бытавога абслугоўвання, мытныя пытаннi, работа гандлю i сферы грамадскага харчавання.

Каментуючы гэтыя даныя, саветнiк-кансультант аддзела пiсьмаў i прыёму грамадзян Юрый Сервачынскi адзначыў, што вельмi шмат зваротаў паступае адносна нормаў Жыллёвага кодэкса. «Так, згодна з кодэксам, уладальнiк кватэры не мае права яе прадаць цi неяк iнакш распарадзiцца ёю без згоды ўсiх прапiсаных дарослых членаў сям’i. З-за гэтага ўзнiкае вельмi шмат канфлiктаў. Напрыклад, прапiсалi мужа дачкi. А праз нейкi час дачка развялася з iм. Былы муж некуды сышоў. Аднак ён застаецца прапiсаным у гэтай кватэры, i выпiсаць яго ўладальнiк кватэры не можа. I атрымлiваецца, што немагчыма размяняць, прадаць кватэру...»

Пры гэтым Юрый Сервачынскi дадаў, што ў такiх сiтуацыях увесь цяжар праблемы вельмi часта кладзецца на плечы «пажылых людзей, якiя, як правiла, з’яўляюцца ўласнiкамi кватэр. Гэтыя людзi, iдучы насустрач дзецям, прапiсваюць новых членаў сям’i, а потым не могуць у выпадку неабходнасцi iх выселiць».

Яшчэ адзiн недахоп Жыллёвага кодэкса, на думку многiх грамадзян, — гэта норма, згодна з якой аплата камунальных паслуг павiнна рабiцца да 15 чысла месяца. «Пасля трэба плацiць пеню. Аднак пенсii ў нас выдаюць пачынаючы з 1 i да 30 чысла месяца. I людзi ставяць пытанне: як быць у такой сiтуацыi?.. У новай рэдакцыi Жыллёвага кодэкса гэтую норму плануецца змянiць — дазволiць аплату да 25 чысла».

Паводле слоў Юрыя Сервачынскага, у Палату прадстаўнiкоў паступае шмат зваротаў, у якiх людзi скардзяцца на неадпаведнасць кошту камунальных паслуг сумам зарплат i пенсiй. «У прыватнасцi, некалькi калектыўных пiсьмаў было з Жыткавiч. Людзi пiшуць, што зiмой плата за кватэру амаль роўная зарплаце. Зарплата 120—180 тыс., а камунальныя паслугi — у межах 100 тыс. I не застаецца грошай нi на харчаванне, нi на адзенне...».

Шмат зваротаў было сёлета i ў сувязi з тым, што ў Палату прадстаўнiкоў паступiў праект закона «Аб упарадкаваннi льгот». «Людзi гаварылi, што гэты праект пагаршаў дзеючыя сёння нормы заканадаўства. Планавалася лiквiдаваць цэлы шэраг iльгот грамадзян. У прыватнасцi, меркавалася адмянiць многiя льготы лiквiдатарам наступстваў Чарнобыльскай аварыi...»

Велiзарная колькасць зваротаў прыходзiць з просьбай аказаць садзейнiчанне ў пераглядзе судовых рашэнняў. Як адзначыў Юрый Сервачынскi, гэтыя звароты не датычацца заканадаўчай дзейнасцi нiжняй палаты парламента, i «людзi звяртаюцца ад няведання таго, якiя паўнамоцтвы мае Палата прадстаўнiкоў. Часта людзi звяртаюцца ў парламент проста як у апошнюю iнстанцыю».

Што робяць з гэтымi зваротамi ў Палаце прадстаўнiкоў? «Мы дзейнiчаем у адпаведнасцi з Законам «Аб зваротах грамадзян». Там сказана, што, калi пытанне не адносiцца да нашай кампетэнцыi, мы павiнны ў 5-дзённы тэрмiн накiраваць зварот у той орган, якi павiнен яго разглядаць. Таму мы, як правiла, накiроўваем гэтыя звароты ў пракуратуру альбо ў вышэйстаячыя суды...»

Зваротаў з просьбамi аказаць садзейнiчанне ў вырашэннi тых цi iншых бытавых праблем (пытаннi, якiя фактычна не адносяцца да кампетэнцыi Палаты прадстаўнiкоў) таксама хапае. Пiсьмовыя звароты такога кшталту аддзел пiсьмаў i зваротаў грамадзян часта перасылае «на месцы» — у выканкамы. «Для паскарэння вырашэння такiх пытанняў, асаблiва калi грамадзяне прыходзяць на асабiсты прыём, па тэлефоне звязваемся з кiраўнiцтвам выканкамаў i, як правiла, знаходзiм разуменне».

«Таксама наш аддзел часта звязвае людзей, якiя прыходзяць на прыём да нас, з дэпутатамi iх акруг. Бо людзi не заўсёды ведаюць сваiх дэпутатаў». Дарэчы, лiчбы разгляду зваротаў грамадзян дэпутатамi ў сваiх акругах на парадак вышэй за тыя, што былi пададзены ў самым пачатку матэрыялу. Так, толькi ў трэцiм квартале дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў разгледзелi ў сваiх выбарчых акругах 6715 пiсьмовых i вусных зваротаў. А з пачатку года iмi было разгледжана больш як 20 тыс. зваротаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З якiмi просьбамi звяртаюцца грамадзяне краiны да дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика