21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чым «дыхаюць» ФАПы?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

НОВАЎВЯДЗЕННI

У адну з гэтых медыцынскiх устаноў — фельчарска-акушэрскi пункт, што ў вёсцы Маяк Гомельскага раёна, я наведаўся з самай ранiцы. Загадчыца ФАПа Зiнаiда Мохарава ўжо прыняла 12-гадовага школьнiка Рамана Зайцава, якi скардзiўся на моцны кашаль. Хлопчыку былi дадзены адпаведныя рэкамендацыi для папраўкi здароўя са строгiм захаваннем пасцельнага рэжыму i абавязковым паўторным наведваннем ФАПа праз тры днi.

Пацыенты, з якiмi давялося пагутарыць, называюць Зiнаiду Мохараву i яе памочнiцу Валянцiну Жмуранкову спагадлiвымi людзьмi, добрымi спецыялiстамi. З чым нi звернешся да iх, заўсёды пры магчымасцi дапамогуць. А ў складаных выпадках дадуць накiраванне ў палiклiнiку цi адразу ў бальнiцу або выклiчуць брыгаду «хуткай дапамогi».

— ФАП — гэта амбулаторная даўрачэбная ўстанова па аказанню першаснай медыка-санiтарнай дапамогi насельнiцтву, — уводзiць мяне ў курс справы Мохарава. — На нашым абслугоўваннi знаходзiцца 729 жыхароў двух населеных пунктаў — вёскi Маяк i пасёлка Янтарны. Летась мы правялi 3520 прыёмаў, а сёлета план вырас да 5200. За гэты час у нас было 1335 выклiкаў на дом i больш як 3000 прыёмаў.

Прызнацца, мяне здзiвiла, што нехта плануе тую колькасць прыёмаў, бо як можна папярэдне ведаць, пагоршыцца цi не здароўе ў таго цi iншага канкрэтнага чалавека да такой ступенi, што ён абавязкова звернецца ў ФАП? Гэта — па-першае. Па-другое, ну а калi той план не будзе выкананы, дык што тады? Добра гэта, што людзi стануць менш звяртацца да ўрачоў, цi дрэнна? Аказваецца, што колькасць прыёмаў напрамую ўплывае на атрыманне прэмii. I не бывае такога, каб план прыёму пацыентаў ФАП не выканаў. Бо тут дзейнiчае правiла: калi чалавек не iдзе ў медустанову, дык яе работнiкi iдуць да яго самi.

— Мы робiм гэта па абавязку службы, — працягвае Зiнаiда Мiкалаеўна. — З мэтамi прафiлактычнай работы, якой удзяляем вялiкую ўвагу. А па выклiках на дом даводзiцца хадзiць цi ездзiць у любы час сутак, у любую пару года, пры любым надвор’i. А той жа пасёлак Янтарны — за тры кiламетры ад Маяка. Ездзiм на спадарожным транспарце i на сваiх веласiпедах, бо службовымi нас нiхто не забяспечвае. А добра было б забяспечыць.

(Забягаючы наперад, скажу, што такое пажаданне выказалi i работнiкi Лапацiнскага ФАПа таго ж Гомельскага раёна.) Пра ФАП жа ў Маяку зазначу: жыве ён, дзейнiчае. У памяшканнi чыста, акуратна, нядаўна тут зроблены рамонт. Газавай праводкi няма, ацяпленне — пячное. I гэта нiколькi не перашкаджае работнiкам установы: дроў хапае. Турбуе iншае: дагэтуль у памяшканнi няма вады, i за ёй трэба хадзiць да вулiчнай калонкi, якая, праўда, знаходзiцца недалёка.

Лапацiнскiм ФАПам загадвае Наталля Емяльяненка, акушэркай тут — Святлана Мейцiна. Адразу на бачным месцы заўважаеш Ганаровую грамату, якой адзначаны вынiкi работы медустановы за мiнулы год. ФАП абслугоўвае, акрамя жыхароў Лапацiна, яшчэ i народ з пасёлкаў Светлая Зара, Востраў, Грыва, Царкоўе, Масцiшча i Ржавец — усяго 1600 чалавек. Ды яшчэ каля двухсот тых, хто тут хоць i не прапiсаны, але жыве. (I як адмовiш, калi людзi звяртаюцца са сваiмi балячкамi?)

Летась пры ўсё тым жа плане наведвання ФАПа 4800 разоў фактычная колькасць склала 7875. Сёлета ж той план, якi быў даведзены Гомельскiм тэрытарыяльным медыцынскiм аб’яднаннем, узрос да 11 тысяч. Як i ў ФАПе ў Маяку, тут ёсць аптэчны пункт. Калi нейкiх з патрэбных лекаў няма, на iх робiцца спецыяльная заяўка.

Падчас размовы з Наталляй Аляксандраўнай i Святланай Аркадзьеўнай высветлiлася, што ФАПу неабходны рамонт, а таксама службовыя веласiпеды, нядрэнна было б накiраваць сюды i ўрача агульнай практыкi.

Дарэчы, у адпаведнасцi з зусiм «свежым» загадам аддзела аховы здароўя Гомельскага гарвыканкама i ў мэтах паляпшэння якасцi i даступнасцi квалiфiкаванай медыцынскай дапамогi жыхары Пакалюбiцкага сельсавета Гомельскага раёна былi пераведзены на медыцынскае абслугоўванне ў палiклiнiкi горада. Раней яны па накiраваннях ФАПаў ездзiлi выключна ў Навабелiцкi раён, дзе знаходзiцца палiклiнiка Гомельскага ТМА, i праходзiлi там абследаванне i лячэнне. Зараз жа трэба ездзiць яшчэ ў пяць-шэсць палiклiнiк, якiя знаходзяцца ў розных канцах горада.

Тым не менш, на такое новаўвядзенне рэакцыя ў жыхароў сельсавета неадназначная. Адным гэта падабаецца, другiм — не. Палiклiнiка ў Навабелiцы хоць i далекавата, але там медабслугоўванне, як гаворыцца, комплекснае. Палiклiнiкi ў горадзе хоць i блiжэй, аднак паспрабуй з адной дабрацца ў другую. Ды i чэргi ж... Тая ж палiклiнiка № 13 у мiкрараёне Волатава раней абслугоўвала 26 тысяч чалавек, а зараз — 34. Карацей кажучы, пытаннi ёсць.

Каб атрымаць на iх адказ, гутару з намеснiкам начальнiка аддзела аховы здароўя Гомельскага гарвыканкама Мiхаiлам Мiхасёвым. У Навабелiцы, гаворыць ён, лепш з медыцынскiмi кадрамi па вузкiх спецыяльнасцях. Ды нiчога, зараз трэба гарадскiя палiклiнiкi, якiя будуць абслугоўваць сельскiх жыхароў усяго Гомельскага раёна, папаўняць спецыялiстамi. Новае заўсёды прывiваецца з цяжкасцямi, а потым усё адшлiфоўваецца, удасканальваецца. Як будзе на гэты раз, пакажа час. Дарэчы, Мiхаiл Мiкалаевiч паведамiў, што з 1 лiстапада гарадскi аддзел аховы здароўя лiквiдуецца. Яго функцыi перадаюцца шэрагу бальнiц i палiклiнiк.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адну з гэтых медыцынскiх устаноў — фельчарска-акушэрскi пункт, што ў вёсцы Маяк Гомельскага раёна, я наведаўся з самай ранiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика