Лейтэнант вымушаны быў абараняцца
Iлона Iванова.
У Магiлёве затрыманы 42-гадовы мужчына, якi спрабаваў даць хабар у новай еўрапейскай валюце — еўра.
У Кастрычнiцкi РАУС абласнога цэнтра звярнуўся супрацоўнiк станцыi дыягностыкi абласной Дзяржаўтаiнспекцыi. Ён паведамiў, што ўжо некалькi дзён мужчына прапануе яму хабар. Аўтаўладальнiк хацеў хутчэй прайсцi тэхнiчны агляд, хаця не меў усiх неабходных для гэтага дакументаў. У якасцi кампенсацыi за садзейнiчанне нецярплiвы «клiент» прапаноўваў 20 еўра. Супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Кастрычнiцкага РАУС у гэты ж дзень затрымалi хабарадавальнiка, калi ён паспрабаваў нарэшце перадаць грошы за «хуткi» тэхагляд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Гаць Баранавiцкага раёна а палове адзiнаццатай ночы ўчастковы iнспектар з доказамi вiны затрымаў афiцыянтку турбазы «Лясное возера», якая выно
|
|