Размяркоўваць цi капiць?
Аб гэтым паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi па вынiках мiнулага года старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi.
Зараз на кожны ўкладзены ў сферу рубель прыпадае 33 рублi прыбытку. Тым часам, падкрэслiў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта, адным з асноўных напрамкаў дзейнасцi ведамства ў будучынi павiнна стаць спрашчэнне працэдур афармлення i дастаткова заблытанага заканадаўства. Змяншэнню шматгадзiнных чэргаў на мяжы павiнна паспрыяць i развiццё мытнай iнфраструктуры пунктаў мытнага афармлення «Каменны Лог», «Казловiчы», «Бераставiца», «Брузгi», «Новая Гута», пераходу «Варшаўскi мост». Па сутнасцi на сёння гэта работа ўжо выканана на 60—80 працэнтаў, i ўжо ў наступным годзе, падкрэслiў А.Шпiлеўскi, «заходняя мяжа Беларусi будзе адпавядаць сусветным стандартам». Паўстала на прэс-канферэнцыi i цi не самая актуальная зараз тэма — плацяжоў за патрыманыя аўтамабiлi. Варта нагадаць, што не так даўно ў Расiйскай Федэрацыi была створана спецыяльная камiсiя па падрыхтоўцы рашэння аб увядзеннi павышаных пошлiн на ўвозiмыя аўтамабiлi ў залежнасцi ад iх «узросту». Аднак пакуль там гэтае пытанне адкладзена на няпэўны тэрмiн. Што да Беларусi, якая мае з Расiяй агульную мытную прастору, то, адзначыў Аляксандр Шпiлеўскi, у блiжэйшы час павышэння мытных пошлiн на «стары» аўтатранспарт у нас не плануецца. Разам з тым у Дзяржаўным мытным камiтэце заўважаюць, што калi на гэты конт з’явiцца адпаведнае канцэптуальнае рашэнне кiраўнiкоў абедзвюх краiн, стаўкi пошлiн будуць унiфiкаваныя з расiйскiмi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярныя апошнiм часам спрэчкi вакол пенсiйнай рэформы па сутнасцi зводзiлiся да аднаго пытання: грамадзяне краiны павiнны накоплiваць сабе пенсiю н
|
|