Спажывецкiя цэны ў пачатку сакавiка стабiлiзаваны
Iнтэрфакс.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў аб тым, што наспела «вострая неабходнасць выпрацоўкi новай праваахоўнай палiтыкi на блiжэйшыя гады».
Адкрываючы ў панядзелак у Мiнску пашыраную нараду з кiраўнiкамi дзяржаўных органаў сiстэмы забеспячэння бяспекi рэспублiкi, А. Лукашэнка адзначыў, што «надзвычай востра» стаяць пытаннi ўдасканалення праваахоўнай сiстэмы, выпрацоўкi прыярытэтных накiрункаў яе развiцця i павышэння эфектыўнасцi кiравання. Па яго словах, праваахоўным органам давядзецца пазбаўляцца ад «устарэлых методык i палачна-карнай практыкi». А. Лукашэнка заявiў, што пры выпрацоўцы рашэнняў па ўдасканаленню дзейнасцi дзяржорганаў сiстэмы забеспячэння бяспекi павiнны «максiмальна ўлiчвацца рэальны стан эканомiкi i грамадства». Як сказаў кiраўнiк дзяржавы, крымiнальнае i крымiнальна-працэсуальнае заканадаўства Беларусi прыведзены ў адпаведнасць з мiжнароднымi стандартамi. «Больш таго, усе прызнаюць, што ў Беларусi створаны ўсе ўмовы для забеспячэння законнасцi, правапарадку i стабiльнасцi ў грамадстве», падкрэслiў А. Лукашэнка. Па яго словах, у рэспублiцы не дапушчаны «крымiнальнае бязмежжа, масавае пранiкненне зладзейскiх кланаў у палiтыку i эканомiку, небяспечнае нагнятанне сацыяльна-палiтычнай напружанасцi, масавае праяўленне палiтычнага экстрэмiзму i антыканстытуцыйных дзеянняў». У цэлым на постсавецкай прасторы сацыяльна-палiтычнае становiшча ў Беларусi «па праву можна лiчыць стабiльным, а грамадства — кансалiдаваным, якое давярае дзяржаўнай уладзе», сказаў прэзiдэнт. Ён заявiў, што «парадак i стабiльнасць з’яўляюцца вiзiтнай карткай Беларусi». Як адзначыў А. Лукашэнка, пасля таго, «як прайшла эйфарыя ад поспехаў узначальваемай ЗША антытэрарыстычнай каалiцыi, у свеце ўсё большую трывогу выклiкае не тэрарызм сам па сабе, а змяшчэнне акцэнтаў у вырашэннi праблем светапарадку ў бок сiлавога дыктату». У свой час «мы зрабiлi ўсё, каб не дапусцiць распродажу i раскрадання краiны, да чаго нас падштурхоўвалi розныя «настаўнiкi i добразычлiўцы», адзначыў кiраўнiк рэспублiкi. У гэтай сувязi, па яго словах, «палiтычная i эканамiчная лiнiя iнвестыцыйнай палiтыкi беларускай дзяржавы не дае сёння пакою нашым празаходнiм апанентам». «I справа не ў Лукашэнку, а ў тым, што мы самi без iх марудна i ўпэўнена прасоўваемся наперад», патлумачыў прэзiдэнт. Па яго словах, «як бы нас не папракалi за меры па ўмацаванню бяспекi краiны, наперакор усяму мы стварылi ўсе ўмовы для зладжанай i эфектыўнай работы праваахоўнай сiстэмы». У яе дзейнасцi «няма правалаў сiстэмнага характару, але праблем i недахопаў маса», адзначыў А. Лукашэнка. Ён сказаў, што «да гонару праваахоўных органаў, яны не далi сябе ўцягнуць у палiтычныя разборкi, а займаюцца выкананнем сваiх непасрэдных задач у рамках прававога поля».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу iндэкс спажывецкiх цэн за люты склаў 3,6 працэнта ў адносiнах да студзеня 2002 года. |
|