21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У гэтай «Гаспадынi» ёсць свая сям`я

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Гэта сапраўды так. I не толькi таму, што «Гаспадыня» мае статус сямейнага часопiса. Проста маленькi рэдакцыйны калектыў яго складаецца з сямi чалавек. Жартам яны сапраўды называюць сябе сям`ёю. Магчыма таму, што спрацавалiся i паразумелiся, iмкнучыся пiсаць пра тое, што неабходна звычайнаму жыхару Беларусi, якi хоча быць гаспадаром цi гаспадыняй свайго лёсу — у сваёй хаце, у сваёй сям`i. Дарэчы, менавiта таму за дзесяць гадоў iснавання — невялiкi тэрмiн для выдання — часопiс стаў на ногi, не толькi не згубiў сябе ў рынкавых умовах, але i паказвае прыклад таго, як можна выжыць, забяспечваючы сябе, пакрываючы свае выдаткi. Як можна не згубiць чытача, а толькi памножыць яго шэрагi. Сёння часопiс «Гаспадыня» адзначае сваё дзесяцiгоддзе. Ён можа гэта рабiць на ўздыме, бо тыраж у 150 тысяч сведчыць пра трывалую сувязь з чытачом. Як удаецца яе падтрымлiваць сёння — пра гэта мы размаўляем з галоўным рэдактарам «Гаспадынi» Зiновiем Прыгодзiчам.

— Раскрыйце, калi ласка, сакрэты вашай стабiльнай папулярнасцi.

— Мы, як i iншыя выданнi, павiнны змагацца за тое, каб захаваць тыраж. I заўсёды думаць пра змест нашага часопiса. Калi мы не будзем iсцi за часам i перастанем адпавядаць патрабаванням, якiя нясе гэты час, то нас перастануць выпiсваць. У канцэпцыю нашага выдання мы залажылi адну рэч, якой прытрымлiваемся ўсе гэтыя гады: дапамагаць чалавеку маральна i матэрыяльна. Маральна, зразумела, — словам.

— Але як часопiс можа дапамагаць матэрыяльна?

— Канешне, мы не можам пасылаць грошы людзям. Наш спосаб даволi просты: матэрыяльная падтрымка выражаецца ў рэцэптах, парадах, як зрабiць нешта сваiмi рукамi, забяспечыць утульнасць у хаце, у рэшце рэшт, штосьцi вырасцiць самiм у агародзе цi на дачы.

Вельмi важна ўдзяляць увагу здароўю. Бо экалогiя ў нас кепская, грошай на лекi мала, здароўе ў людзей слабае. Тут ёсць некалькi напрамкаў: мы звяртаемся да прадстаўнiкоў традыцыйнай медыцыны, у нас выступаюць аўтарытэтныя медыкi, прафесары, дактары навук, якiя даюць нейкiя прафiлактычныя парады. Акрамя таго, звяртаемся да вопыту народнай медыцыны. У Беларусi жывуць такiя унiкальныя лекары, якiя перанялi ўменне лячыць ад сваiх бацькоў, тыя — ад сваiх, i так з глыбiнi стагоддзяў да нас дайшлi гэтыя метады лячэння, якiя дапамагаюць эканомiць у цяперашнiх умовах. Летась мы напiсалi пра бабу Любу з Рагачова, якая лечыць розныя захворваннi — i вадою, i малiтвамi, i нейкiмi сваiмi траўкамi. Праз пэўны час, дзесьцi праз месяц, мне самому давялося паехаць туды са сваёй болькай, якую прапанавалi аперыраваць. Але паехаў туды — i праз тыдзень ужо забыў, дзе яна была. Але да бабы Любы тады людзей прыехала процьма — машыны, веласiпеды, пешыя, конныя, нiбыта ў асадзе. Дык вось, публiкацыя выклiкала такi вялiкi рэзананс, што бабулька, бедная, па дваццаць гадзiн на нагах праводзiла, людзей прымала, бо не адправiш дахаты — здалёк прыехалi. Я нядаўна званiў ёй, пацiкавiўся, кажа, чарга ўжо меншая, але ўсё яшчэ едуць людзi. Дык якая гэта iм дапамога — маральная, цi i матэрыяльная таксама?

— Беларусы — нацыя, якая надта адчувае сваю сувязь з зямлёю. Цi можна нешта новае адкрыць у гэтай сувязi? Задаю гэтае пытанне таму, што ў часопiсе даволi шмат рубрык, якiя прысвечаны менавiта працы на зямлi.

— Так, даволi папулярная ў нас рубрыка «Сад i агарод». Але разам з традыцыйнымi парадамi, што, калi i як высаджваць, летась мы ўвялi рубрыкi «Клуб маладога вiнаградара» i «Лекавы сад». Спадзяюся, мы выконваем сваю задачу — дапамагаем людзям выжыць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта сапраўды так. I не толькi таму, што «Гаспадыня» мае статус сямейнага часопiса. Проста маленькi рэдакцыйны калектыў яго складаецца з сямi чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика