21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наступны тыдзень абяцае быць гарачым...

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Прымаем заказы на ўзвядзенне самага таннага ў рэспублiцы жылля»

Прадстаўляем субяседнiка

Закончыў Гомельскi дарожна-будаўнiчы тэхнiкум i факультэт прамыслова-грамадзянскага будаўнiцтва Беларускага iнстытута iнжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўны стаж у будаўнiчай галiне — 42 гады, 13 з якiх узначальваў Нараўлянскую МПК-122 трэста «Мазырсельбуд» i 12 — Мазырскi сельскi домабудаўнiчы камбiнат № 2. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР, у 1984 годзе прысвоена званне заслужанага будаўнiка Беларусi.

Як бачна, усё жыццё Мiхаiла Iльiча аддадзена любiмай справе — будаўнiцтву. I калi ў яго пытаюць, якую б прафесiю ён выбраў, калi б можна было вярнуць маладосць, ён нязменна адказвае: прафесiю будаўнiка. Бо гэта ж такое шчасце — ствараць жылыя дамы, школы, бальнiцы, клубы, склады, дзiцячыя садкi... Колькi iх i розных iншых аб’ектаў было ўзведзена з удзелам i пад непасрэдным кiраўнiцтвам Мiхаiла Iльiча, ён не памятае i гаворыць: вялiкае мноства, бо нiколi спецыяльна гэтымi падлiкамi не займаўся. Галоўнае ж, што дапамагаў пераўтвараць свой родны край, рабiць яго прыгажэйшым i больш прывабным, радаваць людзей новабудоўлямi.

Я прыгадаў Мiхаiлу Таруну нашы першыя сустрэчы ў пачатку васьмiдзесятых гадоў, калi па заданню рэдакцыi газеты «Гомельская праўда», дзе я тады працаваў, прыязджаў у Нароўлю, каб на старонках газеты абагульнiць багаты вопыт калектыву, якi неаднаразова выходзiў пераможцам спаборнiцтва сярод будаўнiкоў сельскага профiлю не толькi Беларусi, але i Савецкага Саюза, i яго вочы засвяцiлiся, то былi часы, калi будаўнiчыя работы вялiся з вялiкiм размахам i прасторы для творчасцi хапала. Аб недахопах у фiнансаваннi аб’ектаў i размоў не вялося, толькi паспявай асвойваць выдзеленыя заказчыкамi грашовыя сродкi.

— Памятаецца, ваша ПМК тады была застрэльшчыкам многiх цiкавых спраў, дзе ўкаранялася нешта новае, эксперыментавалася. А такое даручалася, Мiхаiл Iльiч, не кожнаму калектыву...

— Гэта сапраўды так. На нас выпрабоўвалi брыгадны падрад, новыя тэхналагiчныя распрацоўкi — укладку мяккiх дахавых покрываў i рулонных дахавых покрываў з наплаўленым руберойдам. Мы ўпершыню таксама пачалi будаваць для сельскiх працаўнiкоў маналiтныя керамзiтабетонныя дамы.

— Прыемна было адчуваць сябе ў лiдэрах?

— Вядомая справа: прыемна. Што заслужылi — тое i атрымалi, а зараз (уздыхае) iншыя часы — цяжкасцяў многа.

— З аднаго боку гэта так: праблем i цяжкасцяў, безумоўна, хапае. Аднак правiльна кажуць, што хто шукае, той знаходзiць. I не трэба скромнiчаць. Ужо тое, што пасля распаду адзiнай краiны ваш сельскi домабудаўнiчы камбiнат захаваўся, не развалiўся, як некаторыя падобныя арганiзацыi рэспублiкi, заслугоўвае пахвалы. Больш таго, у гэтыя цяжкiя гады вы нават выйшлi на праектныя магутнасцi — 70 тысяч квадратных метраў жылля ў год па выпуску канструктыўных элементаў яго i мантажу. Як гэта ўдалося зрабiць?

— Жыццё прымушала выжываць. Аб’ёмы нашых работ тады знiзiлiся ў некалькi разоў, i, натуральна, адбылося скарачэнне кадраў. Аднак, на шчасце, звальненне не закранула касцяк калектыву, самых высокапрафесiйных спецыялiстаў i рабочых, якiя пачалi сумесна думаць, як выходзiць з крызiснай абстаноўкi i прызвычаiцца да новых рыначных адносiнаў. У многiм нам дапамагло тое, што мы перайшлi на выпуск аднакватэрных панельных дамоў для вяскоўцаў.

— Пэўна, першымi ў краiне?

— Не, аднымi з першых, у эксперыментальным парадку мы пабудавалi спачатку два такiя дамы ў эксбазе «Крынiчная» Мазырскага раёна, i заказчыкi пераканалiся ў iх перавагах: тэрмiны ўзвядзення амаль у два разы меншыя, чым такiх жа пабудоў з цэглы i даволi высокiя ў iх цеплатэхнiчныя характарыстыкi. Плюс сюды планiровачныя рашэннi, утульнасць, надзейная якасць. Таму пасля i пайшлi заказы на такiя дамы, бо, як было ўстаноўлена, яны абыходзiлiся навасельцам у меншыя сумы. Заўважу, што ўзводзiлi мы iх не толькi на Гомельшчыне, а i ў iншых рэгiёнах рэспублiкi.

Адной з крынiц папаўнення партфеля заказаў нашага домабудаўнiчага камбiната з’явiлася таксама пашырэнне асартыменту паслуг i для насельнiцтва, i для розных прамысловых, транспартных i iншых арганiзацый, у тым лiку i фiрмам. Маю на ўвазе як продаж iм жалезабетонных вырабаў рознага прызначэння, так i ўзвядзенне гаражоў, iншых пабудоў. Асобна хачу падкрэслiць, каб усё гэта выконваць, патрэбна было мець тэхналогiю, неабходнае абсталяванне, спецыяльную тэхнiку i многае iншае. Мы ўсё гэта захавалi, не разбазарылi, а што-нiшто яшчэ здолелi i набыць дадаткова.

— Трэба меркаваць, Мiхаiл Iльiч, што ўсё названае вамi i iншыя фактары садзейнiчалi нарошчванню аб’ёмаў вытворчасцi?

— Абсалютна правiльна. Наш камбiнат называецца сельскiм домабудаўнiчым, але мы паспяхова ўзводзiм жыллё i ў горадзе. Наогул працуем там, дзе запатрабаваны. Напрыклад, спачатку будавалi пяцiпавярховiкi, а затым асвоiлi i будаўнiцтва шматкватэрных буйнапанэльных дамоў серыi 90 — дзевяцiпавярховiкаў. Адзiн такi прыгажун узвялi ў Мазыры, дзе ўжо жывуць людзi. Яго мы пабудавалi летась па так званай чарнобыльскай тэматыцы. На аснове вышэйпамянёнай серыi распрацавалi i маласямейку. Новы дзевяцiпавярховiк, якi мы зараз рыхтуемся будаваць на вулiцы Малiнiна ў Мазыры, будзе ўяўляць сабой наступнае: адзiн пад’езд — для звычайных кватэр, другi — кватэры для маласямейных.

— Цi можна сказаць, што вы працуеце сёння стабiльна, што нi ў чым не адчуваеце патрэбу?

Цяжкасцяў, паўтараю, шмат, але мы працуем, як гаворыцца, са станоўчымi зрухамi. Напрыклад, у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года сёлета за шэсць месяцаў аб’ём будаўнiча-мантажных работ у цэнах базавага 1991 года ўзрос на 31,5, а ўласнымi сiламi — на 16,3 працэнта. Заданне па прадукцыйнасцi працы выканана на 140,6 працэнта, а балансавы прыбытак склаў 13,4 мiльёна рублёў. Зарплата за гэты час павялiчылася на 52,8 працэнта, i хаця яна не такая ўжо высокая, але, мяркую, у перспектыве яна будзе большая, бо зараз мы працуем над тым, каб займець пабольш заказчыкаў.

— Аб гэтым мараць усе будаўнiкi. Але, каб гэта здзейснiлася, патрэбны нейкiя кардынальныя меры з iх боку. У вашага калектыву яны маюцца?

— Маюцца.

— Якiя?

— Даволi важкiя: мы пачынаем будаваць самае таннае ў рэспублiцы жыллё на аснове так званай каркаснай безрыгельнай сiстэмы «Куб», якую мы ўкараняем першымi ў Беларусi, на што са сваiх уласных абаротных сродкаў зрасходавалi ўжо некалькi дзесяткаў мiльёнаў рублёў.

— I што ж гэта за сiстэма? Калi ласка, больш падрабязна аб ёй.

— Як вядома, адным з галоўных патрабаванняў прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукшэнкi i Савета Мiнiстраў да будаўнiкоў з’яўляецца знiжэнне кошту жылля сама меней на дзесяць працэнтаў, пры высокай якасцi. Гэтыя патрабаваннi наш калектыў прыняў як праграму сваiх далейшых дзеянняў сумесна з iнстытутамi «Белпраект» i «Палессепраект». Са сродкаў масавай iнфармацыi мы даведалiся, што ў Маскве распрацавана i эфектыўна дзейнiчае сiстэма «Куб», якая нас i зацiкавiла. У сталiцу Расiйскай Федэрацыi выехалi прадстаўнiкi iнстытутаў i наш галоўны iнжынер Аляксандр Собалеў, дзе яны дэталёва вывучылi гэты вопыт i прыйшлi да высновы, што ён упаўне можа прыжыцца ў нас.

У гэтым мы адчувалi падтрымку першага намеснiка старшынi Гомельскага аблвыканкама i старшынi камiтэта па будаўнiцтву, тэрытарыяльнаму развiццю i iнвесцiраванню Аляксандра Бяляева i Эдуарда Фралова, старшынi Мазырскага гарвыканкама Валянцiна Барысенкi і яго намеснiка Валянцiна Бягляка, генеральнага дырэктара «Гомельаблсельбуда» Уладзiмiра Надтагаева.

Хто-нiхто лiчыць, што сiстэма «Куб» — гэта ледзь не рэвалюцыйны працэс у будаўнiчай галiне. I з гэтым цяжка не па-гадзiцца, хаця iдэя новаўвядзення простая.

— Як кажуць, усё генiяльнае — простае?

— Так. Дык вось паглядзiце: звычайная будаўнiчая пляцоўка, на якой у падмуркi так званага стаканнага тыпу ўстанаўлiваюцца жалезабетонныя калоны. На iх манцiруюцца зборныя плiты перакрыццяў, якiя зварваюцца i заманалiчваюцца, чым утвараюць перакрыццi паверхаў. Усё: маналiтная будаўнiчая канструкцыя гатова — зборны жалезабетонны каркас утвораны суцэльнымi плiтамi перакрыцця i жалезабетоннымi аднапавярховымi калонамi.

— А далей?

— I далей усё проста. На кожным паверсе можна па жаданню заказчыка планаваць пакоi любых памераў.

— Пачакайце хвiлiнку, але я так i не зразумеў да канца, што ж тут новага i эфектыўнага: падмуркi, плiты перакрыццяў, свабодная планiроўка кватэр — усё гэта ёсць i пры звычайных класiчных метадах будаўнiцтва...

— Ды не, далёка не ўсё. Бо пры зборнай каркаснай безрыгельнай сiстэме «Куб» няма звычайных узмоцненых лентачных падмуркаў, на якiя зрасходуецца шмат матэрыялаў. Замест iх для агароджваючых канструкцый прымяняюцца падмуркi аблегчанага тыпу, у вынiку чаго эканомiцца 70—80 працэнтаў будаўнiчых матэрыялаў. Гэта па-першае. Па-другое, вонкавыя сцены могуць рабiцца з любога таннага матэрыялу — газасiлiкатных блокаў, глiнабетону, цэглы i нават шкла, бо яны не з’яўляюцца нясучымi канструкцыямi, бо ўся нагрузка будынка прыпадае на тыя самыя жалезабетонныя калоны i плiты перакрыццяў.

— А ўнутраныя перагародкi з чаго?

— Таксама з танных матэрыялаў. У вынiку больш танным становiцца адзiн квадратны метр жылля.

— I колькi ж паверхаў можа быць у падобных збудаваннях?

— Калi гэта аб’екты вытворчага прызначэння, дык да шаснаццацi, а калi жылыя дамы, дык яшчэ вышэй.

— Новая сiстэма «Куба» недзе даследавалася?

— Пра Маскву я ўжо гаварыў, адкуль мы яе перанялi. А ў нас спецыяльная аўтарытэтная камiсiя таксама рабiла яе выпрабаваннi i даследаваннi. Вывад наступны: яна вельмi эфектыўная. Дзевяцiпавярховыя дамы можна здаць у эксплуатацыю ўжо праз пяць месяцаў пасля пачатку iх будаўнiцтва. А так званыя аблегчаныя падмуркi вытрымлiваюць землятрусы ў сем—дзевяць балаў па шкале Рыхтэра (а такой сiлы ў нашай рэспублiцы землятрусаў яшчэ не было). Уцяпленне такiх будынкаў робiцца адразу, на этапах узвядзення iх.

— Ваш калектыў пачаў ужо нешта будаваць па новай сiстэме?

— Пачаў. Мы атрымалi заказ ад Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода на будаўнiцтва эксперыментальнага жылога дома на восемдзесят кватэр. Пасля распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi падрыхтавалi будаўнiчую пляцоўку, i ў цэхах камбiната поўным ходам iдзе выраб жалезабетонных калон, плiт перакрыццяў, усяго неабходнага. Складзены графiкi будаўнiча-мантажных работ, каб укласцiся ў вызначаныя тэрмiны заканчэння ўзвядзення аб’екта.

А ў заключэнне скажу наступнае. Наша матэрыяльна-тэхнiчная база, вялiкi вытворчы i прафесiйны патэнцыял калектыву, яго старанне i пастаянныя пошукi ўдасканалення будаўнiчага працэсу дазваляюць нам, укаранiўшы каркасную безрыгельную сiстэму «Куб», прымаць заказы на будаўнiцтва самага таннага ў рэспублiцы жылля ад усiх, хто мае патрэбу ў iм, пачынаючы ад суб’ектаў гаспадарання да асобных грамадзян.

Наш адрас: 247760 г. Мазыр, Лельчыцкая шаша, 15, СДСК-2, тэл.: 3-15-10, 3-15-66.

Матэрыялы падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступны тыдзень абяцае быць гарачым у незалежнасцi ад паказання тэрмометра за акном
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика